Аснова ўнутранай палітыкі Беларусі – будаўніцтва сацыяльна арыентаванай дзяржавы. Менавіта таму ў прыярытэце – клопат пра чалавека і яго патрэбы. Будуць умовы для камфортнага жыцця людзей – і Беларусь будзе заставацца моцнай.
Сустрэцца з жыхарамі Гомельскай вобласці і даведацца, якія пытанні востра стаяць у рэгіёне, выязны прыём грамадзян праводзяць сенатары.
2 мая сабісты прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Петрыкаўскім раённым выканаўчым камітэце правёў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Сівец.
Скарыстаўся магчымасцю звярнуцца да Сяргея Міхайлавіча жыхар Капаткевічаў. Мужчыну непакоіць пытанне працоўных зносін з былым працадаўцам.
Прадстаўнік улады ўважліва выслухаў заяўніка і ўзяў пытанне на кантроль для больш глыбокага вывучэння прававых момантаў пазначанай сітуацыі.
Па меркаванні Сяргея Сіўца, выязныя прыёмы ў рэгіёнах – унікальная магчымасць адчуваць сітуацыю на месцах. Ёсць пытанні, якія вырашаюцца на месцы, разам з тым сустракаюцца сітуацыі, што патрабуюць больш глыбокага вывучэння і дадатковых кансультацый вузкіх спецыялістаў у межах існуючага прававога поля.
Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Оставить комментарий