Пячное ацяпленне – крыніца цяпла і небяспекі

0
542

Ацяпляльны сезон у самым разгары. За мінулы год у Гомельскай вобласці з-за парушэння правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад адбылося 202 пажары, ёсць траўміраваныя. У Петрыкаўскім раёне адбылося 9 такіх пажараў.

Пячное ацяпленне –  крыніца цяпла і небяспекі

Печ абыякавасці не церпіць: яна патрабуе рэгулярнага догляду. Расколіны і зазоры ў муры неабходна старанна замазваць глінай. Пажарную небяспеку ўяўляюць таксама расколіны ў комінах. Яны – шчыліны для адкрытага полымя на гарышчы. Пабелены комін заўсёды пакажа на магчымую праблему чорнай копаццю. Адна з распаўсюджаных прычын пажараў у ацяпляльны перыяд – перакал печы. Каб пазбегнуць бяды, лепш паліць печ, грубу двойчы за суткі, не больш за дзве гадзіны. Гарачы попел трэба высыпаць у яму, далей ад будынкаў, папярэдне затушыўшы вадой ці пяском. Каб выпадкова вуглі не выпалі і не прывялі да пажару, прыбіце перад топкай на драўлянай падлозе металічны ліст. Але нягледзячы на яго наяўнасць, не пакідайце адчыненымі дзверцы печкі ў час гарэння. Ні ў якім разе не выкарыстоўвайце пры падпалцы лёгкія на загаранне і гаручыя вадкасці, такія як бензін або газа. Не дазваляйце дзецям самастойна падпальваць печ. Яшчэ адну небяспеку ўяўляе чадны газ. Так, у 2025 годзе ўжо зарэгістраваны 3 выпадкі атручэння чадным газам у Гомельскай вобласці. Неабходна памятаць, што чадны газ не мае колеру і паху.

Пячное ацяпленне –  крыніца цяпла і небяспекі Першая прыкмета – чалавек пачынае адчуваць галаўны боль і ўдушша. Пры высокай канцэнтрацыі надыходзіць страта прытомнасці і параліч.
Для таго, каб не атрымаць атручванне ўгарным газам, памятайце, што нельга заўчасна зачыняць засланку печы, пакуль вуглі цалкам не прагараць. Пры гэтым завяршаць тапіць печ трэба не менш за дзве гадзіны перад адыходам да сну.

Сяргей ШАМРА,
інспектар сектара прапаганды Петрыкаўскага РАУС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о