Пячное ацяпленне

0
252

Правільная падрыхтоўка печы да асенне-зімовага перыяду дапаможа пазбегнуць праблем і арганізаваць эфектыўны абагрэў.

Перад пачаткам ацяпляльнага сезона ўважліва агледзьце печ на наяўнасць расколін, пашкоджанняў ці карозіі. Звярніце ўвагу на стан коміна: ён павінен быць непашкоджаным. Калі печ выкарыстоўвалася ў мінулым сезоне, неабходна правесці яе чыстку. Выдаліце сажу і рэшткі паліва з топкі і коміна – гэта дапаможа пазбегнуць задымлення і зменшыць рызыку ўзнікнення пажару.
Комін – важная частка сістэмы апалу, і яго стан напрамую ўплывае на бяспеку і эфектыўнасць працы печы. Перад пачаткам ацяпляльнага сезона ўпэўніцеся, што вентыляцыйныя адтуліны не заблакаваныя, таксама неабходна правесці тэставы запуск печы, каб пераканацца ў яе спраўнасці і забеспячэнні патрэбнага ўзроўню цяпла. Калі вы не ўпэўнены ў сваіх сілах або выявілі сур’ёзныя праблемы, лепш звярнуцца да спецыялістаў.
Падрыхтоўка печы да ацяпляльнага сезона – гэта важны працэс, які патрабуе павышанай увагі. Прытрымліваючыся названых рэкамендацый, вы зможаце забяспечыць эфектыўнае ацяпленне вашага дома ў халодныя месяцы.
Памятайце, што здароўе і бяспека вашай сям’і – гэта прыярытэт, таму не грэбуйце рэгулярным абслугоўваннем ацяпляльных сістэм.

Пячное ацяпленне

Сяргей ШАМРА,
інспектар сектара прапаганды Петрыкаўскага РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о