Маладому пакаленню патрэбна дэманстраваць годны прыклад. У гэтым перакананыя нашы землякі, якія прымаюць актыўны ўдзел у датэрміновым галасаванні. У аб’ектыве карэспандэнта “ПН” маладыя маці, якія прыйшлі на выбарчы ўчастак з дзецьмі.
Вераніка Сітнік выканала свой грамадзянскі абавязак, прыйшоўшы на ўчастак з дачкой:
– Калі дзеці з дзяцінства бачаць, што маці і бацька прымаюць удзел у важных падзеях краіны, то і самі растуць сапраўднымі патрыётамі. Прыводзячы малых з сабой на ўчасткі, мы вучым іх быць сапраўдным грамадзянінам сваёй краіны.
Сёння ў нашай краіне створаны ўсе ўмовы, каб жыць, працаваць і гадаваць дзяцей. Я ў поўнай меры адчула сацыяльна-арыентаваную палітыку на сабе. Пасля нараджэння дачкі атрымала ўсе неабходныя мне гарантыі. За гэта і аддаю сёння свой голас. Няхай наша любімая Беларусь развіваецца і квітнее.
Марыя ТАМКО,
фота аўтара.
Оставить комментарий