На прыём да кіраўніка раёна землякі звярнуліся за рашэннем надзённых і хвалюючых пытанняў.
Так, жыхара мікрараёна Белка непакоіць стан дарожнага пакрыцця па вуліцы Палескай. На запыт заяўніка дадзены адказ — вуліца ўключана ў спіс падлягаючых добраўпарадкаванню ў другім паўгоддзі. З адкрыццём фінансавання пачнуцца работы.
Па пытанні арганізацыі ў 2025/2026 навучальным годзе падвозу вучняў і дашкалят у Бабуніцкую школу і дзіцячы садок звярнуліся жыхары аграгарадка Грабаў, установа адукацыі ў якім у наступным навучальным годзе перастане функцыянаваць. Пытанне вырашана станоўча: у бацькоў ёсць права выбіраць установу, дзе будуць навучацца дзеці, і, адпаведна, падвоз будзе арганізаваны.
Суседскія ўзаемаадносіны — тэма, якая даволі часта ўзнімаецца на ўзроўні старшыні райвыканкама. Адсутнасць узаемаразумення і не жаданне ўваходзіць у стан іншага чалавека — асноўная прычына канфліктаў. Аднак ёсць закон, на падставе якога можна вырашыць большасць сітуацый, і парадак, якога ўсе мы павінны прытрымлівацца.
Па ўсіх узнятых пытаннях дадзены грунтоўныя тлумачэнні, іх вырашэнне ўзята старшынёй райвыканкама на асабісты кантроль.

 

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о