З 29 студзеня па 2 лютага на тэрыторыі раёна праходзіць прафілактычнае мерапрыемства пад умоўнай назвай “Прышпілі сябе і сваіх пасажыраў!”, накіраванае на прапаганду выкарыстання сродкаў пасіўнай бяспекі (рамянёў).
За 22 дні бягучага года на тэрыторыі вобласці зарэгістравана 17 дарожна-транспартных здарэнняў (аналагічны перыяд мінулага года 19; -2), з якіх 5 чалавек загінула (2; +3) і 15 паранена (25; -10).
Пашкоджанні атрымліваюць як вадзіцелі, так і пасажыры з прычыны невыкарыстання рамянёў бяспекі. А лічбы статыстыкі загінуўшых і параненых у ДТЗ людзей маглі б быць значна меншымі, калі б усе, без выключэння, не грэбавалі ПДР і не адмаўляліся ад выкарыстання рамянёў бяспекі. За мінулы год на тэрыторыі раёна выяўлены 5 пасажыраў і 38 кіроўцаў, што былі не прышпілены рамянямі бяспекі.
Перыядычна ўзнікае пытанне, хто павінен быць прышпілены пры руху ў транспартным сродку?
Згодна з пунктам 9.5 ПДР, дапускаецца не прышпільвацца рамянём бяспекі толькі:
– асобам, якія навучаюць кіраванню механічным транспартным сродкам, калі ім кіруе вучань (сам ён павінен быць прышпілены);
– пасажырам аўтамабіля аператыўнага прызначэння;
– вадзіцелям аўтамабіля-таксі падчас руху ў населеным пункце падчас перавозкі пасажыра;
– пасажырам і вадзіцелям з медыцынскімі супрацьпаказаннямі, пералік якіх вызначаецца Міністэрствам аховы здароўя.
Сяргей МІЦУРА, начальнік АДАІ РАУС.
Оставить комментарий