Камітэтам дзяржкантролю Гомельскай вобласці сумесна з санітарнымі і ветэрынарнымі службамі выяўлены найгрубейшыя парушэнні заканадаўства ў рабоце прыватнага мясаперапрацоўшчыка.
Устаноўлена, што ў мясаперапрацоўчым цэху выкарыстоўвалася сыравіна без неабходнага заключэння ветурача і суправаджальных дакументаў, не выконваліся ўмовы захоўвання гатовай прадукцыі (астуджаная прадукцыя захоўвалася пры +120С замест 4±20С), парушаўся рэжым санапрацоўкі інвентару, знаходзіліся ў неналежным стане вытворчыя і бытавыя памяшканні, парушаліся ветэрынарна-санітарныя правілы (не забяспечвалася ідэнтыфікацыя і нагляд за сыравінай і гатовай прадукцыяй, дапускалася сумеснае захоўванне няякаснай мясной прадукцыі з дабраякаснай).
Па выніках маніторынгу Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання работа мясаперапрацоўчага цэха прыпынена.
Андрэй ПРЫКОТА,
першы намеснік старшыні Камітэта.
Оставить комментарий