Першамай і Дзень Перамогі займаюць асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе ўсяго беларускага народа. Апынуўшыся побач, яны аб’ядналі радасць вясны і стварэнне са светлым пачуццём падзякі продкам за заваяваныя для многіх пакаленняў права на шчаслівую будучыню, магчымасць жыць і працаваць пад мірным небам.
У Дзень працы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько, старшыня раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі “Белая Русь” Мікалай Семяніцкі наведалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Веру Аляксандраўну Кароткую.
Парламентарый, віншуючы ветэрана сам святам, пазначыла:
– Адзначаючы сёння Першамай, мы маем цудоўную магчымасць выказаць словы падзякі і шчырай удзячнасці Вам, ветэрану вайны і працы, за сілу духу і мужнасць, гераізм і цяжкую працу ў ваенныя і пасляваенныя гады. Ваша жыццё – прыклад для пераймання наступным пакаленням. Вы вучыце нас патрыятызму, уменню захоўваць веру ў самых цяжкіх сітуацыях. А вашыя працоўныя подзвігі назаўжды будуць прыкладам служэння Беларусі, маральнай апорай падрастаючаму пакаленню. Нізкі паклон за мір, які мы маем сёння, за шматгадовую добрасумленную працу. Жывіце доўга і шчасліва. Няхай як мага часцей у ваш дом прыходзіць свята!
Мікалай Семяніцкі, звяртаючыся да Веры Аляксандраўны пажадаў:
– Мірам і дабрабытам у краіне мы абавязаны вам, паколенню вызваліцеляў, хто не толькі ў гады ваеннага ліхалецця адстаяў незалежнасць краіны, але і ўзнімаў з попелу зруйнаваныя гарады і вёскі. Да таго ж, у вашай сям’і ёсць свая працоўная дынастыя – медыкі. Вы – людзі адной з самых запатрабаваных і высакародных прафесій. Таму Дзень працы – гэта яшчэ адна цудоўная нагода ўшанаваць вашу цудоўную сям’ю. Шчыры дзякуй вам за самаадданую працу на карысць нашай суверэннай краіны і роднай Петрыкаўшчыны.
Моцнага Вам здароўя на доўгія гады, спакою і паразумення ў сям’і, увагай якой вы шчодра надзелены, вясновага настрою.
Ад імя нашчадкаў воінаў-пераможцаў ветэрана павіншаваў вучань гімназіі Серафім Семяніцкі.
Вера Аляксандраўна ў сваю чаргу падзякавала ўсім за ўвагу і пажадала шчасця і дабрабыту ў сем’ях, міру і спакою ў краіне.
Галіна КАЗАК,
фота аўтара.
Оставить комментарий