На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна з 10 па 22 снежня праводзіцца комплекс аператыўна-прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне мер па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў.

Процідзеянне незаконнаму  абароту наркатычных сродкаў

Мэтай правядзення дадзеных мерапрыемстваў з’яўляецца скарачэнне ўзроўню распаўсюджвання незаконнага абароту наркотыкаў, у тым ліку і ў маладзёжным асяроддзі, недапушчэнне фактаў атручэнняў наркотыкамі са смяротным зыходам, зніжэнне попыту і прапаноў наркатычных сродкаў на тэрыторыі раёна.

У перыяд правядзення мерапрыемстваў супрацоўнікамі АУС Петрыкаўскага райвыканкама сумесна з іншымі суб’ектамі прафілактыкі наркаманіі арганізавана правядзенне праверак асоб, якія пакутуюць на сіндром залежнасці ад наркотыкаў, асоб, якія раней былі судзімыя за ўчыненне злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў. Дадаткова арганізаваны мерапрыемствы па выяўленні месцаў размяшчэння ўлётак і надпісаў, якія змяшчаюць інфармацыю пра наркотыкі, інтэрнэт-крамах, якія зай-маюцца збытам, а таксама асоб, якія іх размяшчаюць. Таксама супрацоўнікамі ўнутраных спраў адпрацоўваюцца забаўляльныя ўстановы, месцы адпачынку і знаходжанні грамадзян.

АУС Петрыкаўскага райвыканкама нагадвае пра крымінальную адказнасць за ўчыненне злачынстваў у сферы незаконнага абароту наркотыкаў, адказнасць за якія надыходзіць з 14-ці гадоў, а пакаранне прадугледжана пазбаўленнем волі тэрмінам да 25-ці гадоў.

Варта памятаць пра тое, што чалавек, які ўжывае наркотыкі, дэградуе разумова і фізічна, нават разавае ўжыванне наркотыку прычыніць арганізму моцную шкоду. Жыццё наркамана ў 70% выпадкаў заканчваецца ранняй смерцю.

Калі вам стала вядома аб учыненым або ўчыняемых злачынствах у сферы незаконнага абароту наркотыкаў, неабходна інфармаваць супрацоўнікаў органаў унутраных спраў па нумарах тэлефонаў: 8-029-608-50-02, 8-029-680-50-02, або па тэлефоне гарачай лініі “102”.

Максім БЕЛАКУР,

старшы оперупаўнаважаны ГНіСГЛ АУС Петрыкаўскага райвыканкама.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о