Твой выхад, Артыст!

0
468

На мінулым тыдні аматараў тэатральнага мастацтва Петрыкаўшчыны чакала доўгачаканая падзея – прэм’ера п’есы-камедыі “Любви все возрасты…” ў пастаноўцы калектыва аматарскай творчасці “Крэатыў” раённага Дома культуры.

Твой выхад, Артыст!

Падзея стала сапраўдным святам для землякоў. На п’есу-камедыю прыйшло шмат людзей рознага ўзросту і прафесій. Некаторых у глядзельную залу — як я пачула ў фае раённага Дома культуры, прывяла цікавасць: на сцэну выйдуць не прыезджыя прафесійныя артысты, а нашы землякі, людзі, якіх мы ведаем, сустракаемся на вуліцах горада. Менавіта па гэтай прычыне можна было заўважыць “выхад у свет” членаў калектываў горада. А як інакш? Неабходна падтрымаць сваіх!
Твой выхад, Артыст!

І мясцовыя тэатралы не падвялі! Паказалі такі заблытаны і анекдатычны сюжэт з жыцця дзвюх сямей, што смех і апладысменты не сціхалі, пакуль героі п’есы не знайшлі выйсця з сітуацыі. Энергетыка акцёраў, дэкарацыі на сцэне, з густам падабраная музыка рабілі дзеянне цікавым і захапляльным. Артысты, якіх па сюжэце толькі пяць, змаглі прывабіць гледача з першай хвіліны і трымаць у неабходным настроі больш за гадзіну.
Твой выхад, Артыст!

Самы час назваць імёны нашых мясцовых таленавітых артыстаў: Сяргей Мазуркевіч – Петрыкаўскі райжылкамгас, Алла Мазуркевіч – дзіцячы сад № 3 горада Петрыкава, Антон Кошкін – Беларуськалій, Таццяна Луцэнка – сярэдняя школа №2 горада Петрыкава, Анастасія Макарэвіч, яна ж і рэжысёр – Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці. Твой выхад, Артыст!

Неабходна адзначыць, што па сюжэтнай лініі п’есы было прадугледжана выступленне артыстаў раённага Дома культуры, што, несумненна, унесла свой уклад у агульную карціну пастаноўкі. Людміла Макаранка, Наталля Чаплінская, Алена Кавалёва, Антон Кошкін, трыа “Феерыя” ў складзе Елізаветы Смірновай, Яніны Гралька, Аляксандры Утаўкі дадалі станоўчых эмоцый, а некаторым гледачам далі нагоду падняцца з месцаў, каб патанчыць.
Твой выхад, Артыст!

Дзякуй усім удзельнікам за прадстаўленую магчымасць дакрануцца да тэатральнага мастацтва, цудоўны адпачынак пад песні таленавітых мясцовых артыстаў, за настрой і пазітыў!
Твой выхад, Артыст! Твой выхад, Артыст! Твой выхад, Артыст! Твой выхад, Артыст! Твой выхад, Артыст!

Кіраўнік і пастаноўшчык – Алена Васільеўна ТУРАВЕЦ:
– Творчы калектыў быў створаны ў 2000 годзе на базе драматычнага гуртка Петрыкаўскага раённага Дома культуры. У ліпені 2006 года яму было прысвоена званне “народны”.
Узрост і творчы патэнцыял удзельнікаў вельмі розны, таму мы стараемся наладзіць канструктыўны “дыялог пакаленняў” праз разнапланавы сцэнічны рэпертуар. Удзельнікі калектыву адораныя, творча актыўныя людзі, сапраўдныя артысты, якія з радасцю прымаюць удзел у раённых мерапрыемствах. У рэпертуары калектыва не толькі спектаклі, але і невялічкія сцэнкі, маналогі, мініяцюры.
П’еса-камедыя “Любви все возрасты…”, напісана па творы Эвеліны Піжэнка. Прызначана яна для тых, хто хоча забыцца пра бытавыя клопаты, адпачыць, ад душы пасмяяцца, падумаць пра сваё.
У цэнтры сюжэту вечная тэма – каханне. Мне вельмі прыемна, што расказаная гісторыя гледачом была ацэнена па заслугах. Мы адчуваем, што творчасць наша запатрабавана. Таму – да новых сустрэч!

Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о