Рэспубліканскі трохдзённы семінар па правядзенні пошукава-выратавальных работ у прыродных экасістэмах прайшоў на Петрыкаўшчыне. Выратавальнікі адпрацавалі алгарытм пошуку людзей.

 

Семінар аб’яднаў больш за 150 удзельнікаў з усёй краіны. Гэта прадстаўнікі абласных упраўленняў МНС, рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння “ЗУБР”, універсітэта грамадзянскай абароны МНС, галоўнага ўпраўлення аварыйна-выратавальных службаў і рэагавання на надзвычайныя сітуацыі МНС, авіяцыі МНС, галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі МУС, пошукава-выратавальныя атрады Рэспублікі.

У першы дзень удзельнікі ўстанавілі і ўладкавалі лагер аўтаномнага пражывання каля вёскі Сярэдняя Рудня, таксама асабовы склад прайшоў інструктаж. У парадку першага дня – даклады ўдзельнікаў па напрамках дзейнасці пры правядзенні пошукава-выратавальных работ у прыродных экасістэмах. Праграма наступных дзён прадугледзела адпрацоўку тэматычных блокаў, уключаючы дзеянні ў прамзоне, на паромнай пераправе, лясным возеры, вадзяным рове, па выратаванні ў зыбучых пясках і кар’еры. Таксама адбыўся сумесны начны пошук групы людзей, якія страціліся па вучэбнай легендзе.

У другі дзень маштабнага семінара па пошукава-выратавальных работах удзельнікі правялі насычаны дзень, поўны практычных заданняў і выпрабаванняў. Пасля ранішняй зарадкі, сняданку і інструктажу па тэхніцы бяспекі ратавальнікі рушылі на пераадоленне загадзя падрыхтаваных этапаў, кожны з якіх патрабаваў максімальнай канцэнтрацыі і прафесіяналізму. Першым выпрабаваннем стала паромная пераправа. Удзельнікі пераадольвалі раку на плаваючых транспартных сродках, выкарыстоўваючы абсталяванне для пошукава-выратавальных работ.

Выратаванне парашутыста, які завіс на лініі электраперадач, запатрабавала ад каманды хуткай рэакцыі і дакладнай каардынацыі дзеянняў.

Затым удзельнікі прайшлі складаны маршрут у пары на квадрацыкле і правялі пошук людзей, якія страціліся, з дапамогай беспілотных лятальных апаратаў. Для выканання пастаўленых задач выкарыстоўвалася рознае аварыйна-выратавальнае абсталяванне, альпінісцкі рыштунак і тэхнічныя сродкі: балотаход ”ШЕРП”, квадрацыклы, а таксама беспілотныя лятальныя апараты з цеплавізійнымі комплексамі.

На семінары адпрацаваны фарматы ўзаемадзеяння пошукава-выратавальнай службы з іншымі міністэрствамі, ведамствамі і валанцёрскімі арганізацыямі, а таксама прайшло навучанне кіналагічных разлікаў пошуку пацярпелых у экасістэмах і на завалах.

Марыя ТАМКО,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о