5 і 6 снежня 2024 з мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх на тэрыторыі Капцэвіцкага і Конкавіцкага сельскіх Саветаў пройдуць прафілактычныя мерапрыемствы.

Правядзенне прафілактычных мерапрыемстваў

На працягу двух дзён будуць праведзены сельскія сходы грамадзян, індывідуальная прафілактычная работа з грамадзянамі, выступленні ў працоўных калектывах устаноў, арганізацый, прадпрыемстваў, а таксама абследаванне супрацьпажарнага стану домаўладанняў. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па-ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання, дзіцячае свавольства з агнём. У большасці выпадкаў агністыя здарэнні – гэта вынік бестурботнасці і грэбаванне правіламі бяспекі.

Паважаныя грамадзяне! Выконвайце правілы пажарнай бяспекі: не перагружайце электрычную сетку, эксплуатуйце печы правільна, не паліце ў пасцелі, не пакідайце дзяцей без нагляду. Ваша бяспека – у вашых руках.

Сяргей ШАМРА,

інспектар сектара прапаганды Петрыкаўскага РАНС.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о