Інтэрнэт стаў неад’емнай часткай нашага жыцця. Мы выкарыстоўваем яго для працы, зносін, забаў, пакупак і многага іншага. Аднак, са з’яўленнем новых магчымасцяў інтэрнету, з’яўляюцца і новыя пагрозы. На жаль, ашуканцы ў інтэрнэце не стаяць на месцы і прыдумляюць усё новыя і новыя спосабы падману. У гэтым артыкуле мы разгледзім распаўсюджаныя схемы падману з крыптавалютай і падзелімся парадамі. Пра тое, як засцерагчыся ад махляроў у інтэрнэце распавёў карэспандэнту «Петрыкаўскі навін» Кірыл Козел, оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку Петрыкаўскага РАУС.
– Беларусь – краіна, якая развіваецца, і нашы грамадзяне сталі больш актыўна карыстацца лічбавымі тэхналогіямі, – пачаў размову Кірыл Аляксандравіч. – Парадак ажыццяўлення аперацый з крыптавалютай у цяперашні час вызначаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 верасня 2024 г. № 367 «Аб звароце лічбавых знакаў (токенаў)».
Суразмоўца адзначыў, што да-дзеным дакументам устаноўлены абавязак для фізічных асоб ажыццяўляць аперацыі па куплі-продажы крыптавалюты за грашовыя сродкі (беларускія рублі, замежную валюту або электронныя грошы) толькі пры дапамозе крыптабіржаў (аператараў абмену крыптавалют), якія з’яўляюцца рэзідэнтамі Парку высокіх тэхналогій, а таксама пералічваюцца названым рэзідэнтам ПВТ.
Здзяйсненне аперацый па куплі (продажы) крыптавалюты на замежнай крыптабіржы і ў фізічных асоб з’яўляецца незаконным і забараняецца.
– Указ не ўводзіць забарону ў дачыненні да аперацый па пераводзе крыптавалюты на замежныя гандлёвыя пляцоўкі і не абмяжоўвае магчымасць выкарыстання фізічнымі асобамі такіх пляцовак для правядзення аперацый абмену (напрыклад, абмен крыптавалюты аднаго віду на крыптавалюту іншага віду), не звязаных з непасрэдным уводам або вывадам грашовых сродкаў, – пазначыў Кірыл Аляксандравіч.
Такім чынам, зараз у Беларусі дзейнічаюць наступныя нормы.
Дазволена: купляць токены (крыптавалюту) за грашовыя сродкі толькі на беларускіх крыптабіржах, якія з’яўляюцца рэзідэнтамі Парка высокіх тэхналогій; абменьваць токены на іншыя токены на любых крыптаплатформах (напрыклад, абменьваць Bitcoin на Ethereum).
Забаронена: купляць ці прадаваць токены (крыптавалюту) за грашовыя сродкі на замежных крыптабіржах і ў фізічных асоб.
Іншыя аспекты выкарыстання крыптавалюты.
Суразмоўца адзначыў: махляры рэгулярна мяняюць свае схемы падману грамадзян, каб выкрасці іх грошы. Варта вылучыць такую форму саўдзелу ў злачыннай дзейнасці зламыснікаў, як садзейнічанне легалізацыі выкрадзеных грашовых сродкаў, шляхам іх абмену на крыптавалюту.
Так, у бягучым навучальным годзе 16-гадовы вучань установы адукацыі абласнога цэнтра ў сетцы Інтэрнэт знайшоў прапанову заробку, дзе яму было сказана прадаставіць рэквізіты банкаўскай плацежнай карты. У далейшым школьнік папрасіў на некаторы час у карыстанне ў свайго аднакласніка яго банкаўскую аплатную карту, рэквізіты якой падаў уяўнаму наймальніку з сеткі інтэрнэт.
На дадзеную карту малады чалавек атрымаў 10 000 рублёў, пасля чаго для працадаўцы купіў крыптавалюту на ўсю суму. У ходзе праверкі ўстаноўлена, што атрыманыя грошы былі выкра-
дзены ў пенсіянера.
Такім чынам, 16-гадовы школьнік аказаў паслугі па куплі-продажы крыптавалюты трэцім асобам, што пацягнула прыцягненне яго да адміністрацыйнай адказнасці за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць па частцы 3 артыкула 13.3 КаАП Рэспублікі Беларусь. Здзяйсненне аперацый на крыптавалютнай біржы падлеткамі – не адзінкавы выпадак.
Праз крыптакашалёк іншага падлетка прайшло больш за 450 тысяч рублёў.
Трэба ведаць: за правядзенне здзелак з крыптавалютай на карысць трэціх асоб пагражае буйны штраф і зварот у даход дзяржавы да ста працэнтаў сумы даходу, атрыманага ў выніку такой дзейнасці.
Запісала
Марыя ТАМКО.
Оставить комментарий