Прававая дапамога і асвета. У Петрыкаўскім раёне прайшоў прафсаюзны прыём грамадзян

0
393

У рамках правядзення дзён прававой асветы на базе Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Петрыкава сёння адбылася сустрэча з галоўным прававым інспектарам працы Гомельскай абласной арганізацыі прафсаюзаў работнікаў адукацыі і навукі Наталляй Філіпенка. На мерапрыемстве прысутнічалі памочнік пракурора Петрыкаўскага раёна Алена Панасейка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Вольга Усціновіч-Насека.

У першай частцы сустрэчы Наталля Сяргееўна праінфармавала калектыў установы, прафсаюзны актыў галіны адукацыі Петрыкаўшчыны аб зменах у Працоўным кодэксе, якія ўступілі ў сілу з 1 студзеня 2024 года. У час сустрэчы ўзнімаліся пытанні дадатковых дзён да працоўнага водпуску, магчымасць прадастаўлення дзён па асабістых сітуацыях, перазаключэнне кантракта, зняцце дысцыплінарнага спагнання.
На асабісты прыём да прававога інспектара звярнуліся два жыхары райцэнтра. Першае пытанне датычылася праходжання работнікамі галіны адукацыі медагляду і дыспансерызацыі – іх адрозненне і ўмовы. Другое: ці з’яўляецца частае знаходжанне работніка на бальнічных лістах і не меўшага дысцыплінарных спагнанняў, падставай для кіраўніка для спынення далейшых працоўных адносін.

Прававая дапамога і асвета. У Петрыкаўскім раёне прайшоў прафсаюзны прыём грамадзянПрававая дапамога і асвета. У Петрыкаўскім раёне прайшоў прафсаюзны прыём грамадзянПрававая дапамога і асвета. У Петрыкаўскім раёне прайшоў прафсаюзны прыём грамадзян

Прававая дапамога і асвета. У Петрыкаўскім раёне прайшоў прафсаюзны прыём грамадзян

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о