Правілы выконваем – жыццё захоўваем

0
682

30 студзеня ў краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам “Правілы выконваем – жыццё захоўваем!”, мэта якога – прафілактыка ДТЗ з цяжкімі наступствамі.

Згодна статыстычных дадзеных, за 2025 год адбылося 404 дарожна-транспартныя здарэнні, у якіх 65 чалавек загінулі і 434 атрымалі розныя траўмы. З іх у стане алкагольнага ап’янення адбылося 24 ДТЗ. З удзелам пешаходаў – 119 ДТЗ, у якіх 17 пешаходаў загінула і 104 атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.
Значны ўплыў на ўзровень бяспекі дарожнага руху, упэўнены праваахоўнікі, і пра гэта, дарэчы, сведчыць статыстыка, аказвае недысцыплінаванасць вадзіцеляў транспартных сродкаў і пешаходаў. У большасці выпадкаў ДТЗ учыняюцца з-за адсутнасці ўзаемнай павагі паміж удзельнікамі дарожнага руху, а таксама з прычыны прамога ігнаравання Правілаў дарожнага руху.
– Правілы дарожнага руху – закон дарог, напісаны цаной жыццяў людзей, якія загінулі ў ДТЗ, сталі інвалідамі і страцілі сваё здароўе.
Усім удзельнікам дарожнага руху неабходна асэнсаваць і зразумець, што дарога заўсёды спалучана з небяспекай, дзе няма і не павінна быць месца самаўпэўненасці, абыякавасці і паўмерам у пытаннях захавання свайго сапраўднага прызначэння – заўсёды і ўсюды заставацца свядомым чалавекам, бо ад дзеянняў кожнага з нас залежыць, ці будуць нашы дарогі бяспечнымі.
Прытрымліваючыся на дарозе карэктных паводзін, узаемаразумення і ўзаемапавагі да іншых удзельнікаў дарожнага руху, мы падаем прыклад для пераймання іншым, робячы тым самым рух па дарогах бяспечнымі для ўсіх удзельнікаў!
Памятайце, толькі няўхільнае выкананне Правілаў дарожнага руху ўсімі ўдзельнікамі дарожнага руху прывядзе да зніжэння колькасці аварый на дарогах і цяжкасці іх наступстваў, – пазначыў часова выконваючы абавязкі начальніка АДАІ Аляксандр Губар.

Галіна КАЗАК.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о