Задача захавання біяразнастайнасці і экалагічнай раўнавагі сёння стаіць перад грамадствам як ніколі востра. Чалавечая дзейнасць аказвае ўсё больш інтэнсіўнае ўздзеянне на навакольнае асяроддзе, пагражаючы знікненню цэлых відаў раслін і жывёл.
Прырода Петрыкаўшчыны багатая і разнастайная, у тым ліку сваімі заліўнымі лугамі, якія раскінуліся на поймах Прыпяці, Пцічы, Убарці і іншых рэк. Шырока распаўсюджаны на тэрыторыі нашага краю лясныя масівы, якія займаюць больш за 56 % усёй плошчы раёна. Амаль траціна тэрыторыі – запаведныя і ахоўныя тэрыторыі. Гэта ДПУ Нацыянальны парк “Прыпяцкі”, заказнікі “Камаровіцкі”, “Пойма Пцічы”, “Варанецкі мох” і сем помнікаў прыроды.
Для таго, каб захаваць экасістэмы ў першародным выглядзе, пры іх наведванні неабходна выконваць наступныя патрабаванні заканадаўства:
– не дапускаць развядзення вогнішчаў, размяшчэння ту-рыстычных лагераў, іншых месцаў масавага адпачынку, рух і стаянку механічных транспартных сродкаў па-за дарогамі і спецыяльна абсталяванымі месцамі;
– забараняецца пашкоджанне і знішчэнне драўняна-хмызняковай расліннасці, жывога надглебавага покрыва і лясной подсцілкі, спальванне парубачных рэштак, выпальванне сухой расліннасці, пакіданне адходаў, прамысловая нарыхтоўка дзікарослых раслін і іх частак, правядзенне суцэльных рубак галоўнага карыстання.
За парушэнне гэтых патра-баванняў наведвальнікам ахоўных тэрыторый пагражае штраф у адпаведнасці з артыкулам 16.9 Адміністрацыйнага кодэкса:
– фізічным асобам – да 30 базавых велічынь;
– індывідуальным прад-прымальнікам – да 100 базавых велічынь;
– юрыдычным асобам – да 500 базавых велічынь.
Ігар ЗЯНКЕВІЧ,
начальнік райінспекцыі прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя.
Оставить комментарий