Новы год – сямейнае свята, свята чакання цуда, неверагодных здарэнняў і сямейных традыцый. Сярод атрыбутаў Новага года абавязковымі з’яўляюцца: елка, святочны стол і, безумоўна, верш для Дзеда Мароза. Якія звычайна вершы чытаюць дзеці казачнаму чараўніку? Тыя, што падабралі для іх выхавацелі дзіцячага садка ці матуля з бацькам.
А вось у маладой сям’і Шатырыных з гарадскога пасёлка Капаткевічы не існуе пытання з падборам верша на навагоднія святы, таму што ён ў іх ужо ёсць: верш Вольгі Высоцкай “Зялёная госця”.
Гэты верш вучаць усе ў сям’і вось ужо на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў.
А пачыналася ўсё з дзяўчынкі Жаны Козінец, якая знайшла гэты верш у 1978 годзе ў часопісе “Каляндар” і вывучыла яго са сваёй малодшай сястрычкай Юляй.
І так верш запаў Юлі ў сэрца, што калі ў яе з’явіліся дзеці Георгій і Віктар, то на навагоднія святы яна вучыла з імі гэты верш.
А зараз яго добра ведае ўнук “дзяўчынкі ” Юліі , Шатырын Цімафей, які вывучыў гэты верш з татам Георгіем.
Калі на навагоднім ранішніку ў Капаткевіцкім гарадскім доме культуры некалькі год назад чатырохгадовы хлопчык выразна і артыстычна расказаў верш не з чатырох радкоў, а з шасці слупкоў, здзівіліся і бывалыя арганізатары святаў, якія не адно
дзесяцігоддзе ладзяць ранішнікі. Вось ужо і яго трохгадовая сястрычка Ясенія спрабуе расказваць гэты верш.
Верш жыве, ідзе разам з сям’ёй праз гады і дзесяцігоддзі, дорыць адчуванне свята і надзею на цуд.
Вось такая цудоўная традыцыя ў сям’і Шатырных!
А які верш, песню ці традыцыю перадаюць у вашых семьях праз гады і дзесяцігоддзі?
Ольга ВЫСОТСКАЯ
Зелёная гостья
Протянула ёлка лапы —
Наряжайте поскорей!
С голубой коробкой папа
Появился у дверей.
Мы увидели шары
Жёлтые и синие,
Серебристые шары,
Как в морозном инее!
Засияла на верхушке
Новогодняя звезда.
Бусы, пряники, хлопушки
Разместились — кто куда!
Вон – ракета на Луну
Полететь готовая!
Тесной кажется слону
Веточка еловая.
Ёлке нравится у нас.
Ёлка наряжается.
Вспыхнут лампочки сейчас.
Праздник приближается!
А за окнами зима —
Белая, мохнатая.
Рада б ёлочка сама
Поплясать с ребятами!
Надзея СІГАЙ.
Фота з архіва “ПН”.






Оставить комментарий