Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько напярэдадні навагодніх і Калядных свят наведала выбарчую акругу.
Візіт парламентарыя на Петрыкаўшчыну прадугледжваў разнастайныя формы ўзаема-дзеяння з выбаршчыкамі: дабрачыннасць, сустрэчы, удзел у мерапрыемствах, прамыя лініі, маніторынг цэн.
За час наведвання раёна народны абраннік правяла сустрэчы з дэпутацкім корпусам, калектывамі шэрагу ўстаноў адукацыі, Петрыкаўскага РЭС, СУП “Палессе-Аграінвест”, ваеннага камісарыята, ФАК “Прыпяць”. У ходзе сустрэч былі абмеркаваны важныя пытанні.
Дасягненні ў гісторыі суверэннай Беларусі за 30 прэзідэнцкіх гадоў – тэма, якая актуальна для беларускага грамадства. Дэпутат адзначыла, што наша краіна дасягнула эканамічнай і сацыяльнай стабільнасці, значных вынікаў ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, якімі па праве беларусы могуць ганарыцца. Станоўчыя змены можна назіраць і ў нашым рэгіёне, якому Кіраўнік дзяржавы надае асаблівую ўвагу. У свой час была рэалізавана праграма “Прыпяцкага Палесся”, што дазволіла палепшыць дабрабыт і Петрыкаўскага раёна. З падачы Прэзідэнта ў 2019 годзе выдзелены сродкі на добраўпарадкаванне горада. Быў зроблены капітальны рамонт многіх сацыяльна значных аб’ектаў, дарожнай сеткі, інфраструктуры, рэканструяваны знакавыя месцы.
– Усё гэта важна бачыць і разумець значнасць і маштабы зробленага дзяржавай. Мы жывём у спакойнай краіне, дзе насельніцтва давярае ўладзе. Усяму гэтаму спрыяе развіццё эканомікі, сельскай гаспадаркі, навукі, сацыяльнай сферы – у аснове якой стаіць чалавек, яго інтарэсы і патрэбы, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна. – Хутка беларусы будуць выбіраць Прэзідэнта краіны. Пры такім важным рашэнні мы павінны памятаць, колькі зроблена ў нашай краіне для людзей і выбраць годную будучыню для нашых дзяцей.
Абмяркоўвалася шматвектарная міжнародная і знешняя палітыка Беларусі, заснаваная на прынцыпах міру і добрасуседства. Аратар адзначыла, што Кіраўнік дзяржавы надае шмат увагі дадзенаму напрамку. Афіцыйныя візіты ў другія краіны, актыўны ўдзел Беларусі ў якасці партнёра ў БРІКС, Еўразійскім саюзе – усё гэта робіцца для палітычнай і эканамічнай бяспекі беларусаў.
На сустрэчах гаварылі і пра рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі. У час візіту прадстаўніка ўлады суправа-джала член маладзёжнага Парламента пры Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь Юлія Ліпская, што пацвяржае цесную сувязь вертыкалі ўлады з маладзёжным актывам.
– Моладзь павінна ведаць гісторыю сваёй краіны, каб ра-зумець, якімі ахвярамі беларусам дастаўся мір, параўноўваць: як жылося раней, і што маем сёння. Асабліва гэта актуальна напярэдадні святкавання 80-годдзя Перамогі нашага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Ветэраны, ахвяры вайны – прыклад жыццёвай стойкасці для ўсіх нас, – адзначыла дэпутат.
Таксама Святлана Уладзіміраўна прызвала прысутных чэрпаць інфармацыю з афіцыяльных СМІ, каб не згубіць сваё меркаванне ў патоку ілжывай, фэйкавай інфармацыі.
У час сустрэчы з насельніцтвам парламентарый дзеліцца інфармацыяй аб дзейнасці Палаты прадстаўнікоў. У 2024 годзе парламентарыі прынялі 84 законы, сярод іх 53 – новым дэпутацкім корпусам. Святлана Сянько асобна спынілася на прынятых законапраектах, адзначыўшы, што ўсе яны мяркуюць паляпшэнне жыцця насельніцтва. Дадзены прадстаўнічы і заканадаўчы орган заўсёды на сувязі з людзьмі ўсіх рэгіёнаў краіны. Так, прымаючы ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі з нагоды Дня работнікаў сацыяльнай службы, парламентарый зачытала прысутным і ўручыла начальніку ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне насельніцтва райвыканкама і дырэктару Петрыкаўскага ТЦСАН прывітальны адрас ад Старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ірыны Касцевіч.
Адным з пунктаў у працоўным плане дэпутата пры наведванні акругі, з’яўляецца вывучэнне кошту і асартыменту тавараў, захаванне тэрмінаў яго рэалізацыі.Апошняе такое наведванне – магазін “ProЗапас”,
– Пытанне цэнаўтварэння вельмі важнае. Колькі беларусы выдаткуюць грошай на прадукты харчавання, неабходныя ў быце рэчы, з’яўляецца паказчыкам узроўню дабрабыту насельніцтва, – адзначыла дэпутат. – Няўхільнае выкананне ўсімі зацікаўленымі структурамі даручэння Прэзідэнта аб недапушчэнні росту цэн, забеспячэнні жыхарам даступнай, якаснай, і ў першую чаргу айчыннай прадукцыі – гарант сацыяльна-эканамічнай стабільнасці краіны.
У наведаным аб’екце на паліцах быў прадстаўлены вялікі выбар тавараў, у асноўным беларускай вытворчасці. Паколькі дадзены аб’ект дэпутатам наведаны паўторна, былі зроблены пэўныя высновы.
– У параўнанні з мінулым месяцам кошт на прадукты харчавання практычна не змяніўся. Усё згодна з вызначанымі Урадам рамкамі ў пытаннях цэнаўтварэння, – адзначыла Святлана Уладзіміраўна.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота аўтара.
Оставить комментарий