На мінулым тыдні Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ, які прадугледжвае адказнасць наймальнікаў за замежных работнікаў.

Мы звярнуліся да старшыні раённага выканаўчага камітэта Аляксандра Верамеева, каб пачуць яго меркаванне наконт своечасовасці і неабходнасці падобнага законадаўчага акта.
– Указ Прэзідэнта Беларусі ад 21 мая 2025 г. № 202 “Аб павышэнні ролі наймальнікаў у галіне знешняй працоўнай міграцыі”, безумоўна, азначае сабой важны крок у рэгуляванні прытоку замежнай рабочай сілы ў нашу краіну.
Дакумент накіраваны на ўзмацненне кантролю за працоўнай дзейнасцю мігрантаў і павышэнне адказнасці як з боку саміх мігрантаў, так і іх наймальнікаў.
На мой погляд, прапісаная на ўзроўні заканадаўчага акта адказнасць дасць магчымасць знізіць рызыкі, звязаныя з нелегальнай міграцыяй і эксплуатацыяй працы іншаземцаў. Акрамя таго, гэта будзе стымуляваць наймальнікаў больш старанна адбіраць кандыдатаў на работу, улічваць іх кваліфікацыю і адпаведнасць патрабаванням беларускага рынку працы.
Важным аспектам з’яўляецца і ўстанаўленне 30-дзённага тэрміну для заключэння працоўнага дагавора з мігрантам пасля яго ўезду ў Беларусь. Такім чынам, працоўны мігрант будзе дакладна разумець, для чаго ён прыехаў, не марнаваць дарэмна час, а імкнуцца як мага хутчэй уладкавацца на працу.
Прыняты Указ, па маім меркаванні, накіраваны на стварэнне больш празрыстай і справядлівай сістэмы працоўнай міграцыі, якая будзе садзейнічаць развіццю эканомікі нашай краіны і абароне правоў, што немалаважна, як для беларускіх, так і для замежных работнікаў, – падзяліўся меркаваннем кіраўнік раёна.

Запісала Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о