Святочныя мерапрыемствы ў Дзень працы завяршыліся ў летнім амфітэатры канцэртнай праграмай “Працай пакаленняў край наш знакаміты!”, у якой прынялі ўдзел кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі дэпутацкага корпусу, працоўных калектываў, актывісты і лідары грамадскіх арганізацый і палітычных партый. Пачэсным госцем мерапрыемства была дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько.

Эпохі змяняюць адна адну, нараджаюцца новыя пакаленні, але як прыемна, калі старыя, добрыя святы па-ранейшаму застаюцца з намі. Па прыкладзе нашых бацькоў і дзедаў мы з радасцю і задавальненнем святкуем Першамай, віншуючы адзін аднаго з цудоўным днём Вясны, Міру і Працы.
Да прысутных на ўрачыстасці землякоў з віншавальнай прамовай звярнулася намеснік старшыні райвыканкама Наталля Ходзька:
– Імклівае 21 стагоддзе многае змяняе ў нашым жыцці, аднак светлае свята Першамая па-ранейшаму з радасцю і надзеяй сустракаюць усе, каму дарагія мінулае і будучыня Беларусі, хто сваёй працай імкнецца палепшыць яе сённяшні дзень. Свята Вясны і Працы аб’ядноўвае людзей розных прафесій, пакаленняў, усіх тых, хто клапоціцца пра маральнае і фізічнае здароўе землякоў, стварае ўмовы для годнага жыцця, дабрабыту і парадку. У нашым раёне жывуць і працуюць цудоўныя людзі – мэтанакіраваныя, працалюбівыя, якія валодаюць высокімі прафесійнымі навыкамі і шырынёй поглядаў. Са святам вас, паважаныя жыхары Петрыкаўшчыны!
Свае віншаванні землякам адрасавала і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько:
– 1 Мая – свята для ўсіх, хто сваёй штодзённай працай стварае заўтрашні дзень, дбае пра росквіт і дабрабыт уласнай сям’і і краіны. І ў гэты святочны дзень я выражаю шчырую ўдзячнасць ветэранам працы – людзям, якія ўнеслі неацэнны ўклад у развіццё нашага раёна і ўсім тым, хто сёння працуе на карысць роднага краю, прымнажаючы лепшыя традыцыі сваіх папярэднікаў.
У межах канцэртнай праграмы, прымеркаванай да Дня працы, прайшло ўшанаванне актывістаў грамадскіх арганізацый і прафсаюзнага руху Петрыкаўшчыны.

Працай пакаленняў край наш знакаміты! Працай пакаленняў край наш знакаміты! Працай пакаленняў край наш знакаміты! Працай пакаленняў край наш знакаміты! Працай пакаленняў край наш знакаміты! Працай пакаленняў край наш знакаміты! Працай пакаленняў край наш знакаміты! Працай пакаленняў край наш знакаміты! Працай пакаленняў край наш знакаміты! Працай пакаленняў край наш знакаміты!
Галіна КАЗАК, фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о