Працавітыя людзі – гонар Петрыкаўшчыны

0
279

Згодна з рашэннем райвыканкама, на падставе прадстаўленых справаздач,
пераможцамі раённага спаборніцтва па выніках работы за 2024 год прызнаны наступныя калектывы і працаўнікі

Пераможцы ў раённым спаборніцтве сярод працоўных калектываў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў розных галін народнай гаспадаркі Петрыкаўскага раёна, занесеныя на раённую Дошку гонару.

Сярод прадпрыемстваў прамысловасці – працоўны калектыў ЭЛПГ “Ляскавічы” ДПУ “Нацыянальны парк “Прыпяцкі” (дырэктар – Жогаль Віталій Уладзіміравіч), які ў 2024 годзе забяспечыў выкананне паказчыкаў індэкса фізічнага аб’ёму 5 %, тэмпу росту выручкі ад рэалізацыі на ўзроўні 150,2 %, тэмпу росту чыстага прыбытку на ўзроўні 393,1 %.
Сярод прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу – працоўны калектыў СУП “Палессе-Аграінвест” (дырэктар – Асадчая Алена Мікалаеўна), які ў 2024 годзе дасягнуў тэмпу росту выручкі ад рэалізацыі тавараў (работ, паслуг) на ўзроўні 110,3 % і забяспечыў вытворчасць валавой прадукцыі на 1 балагектар сельскагаспадарчых угоддзяў у памеры 211,4 рубля.
Сярод будаўнічых і абслуговых арганізацый – працоўны калектыў філіяла Петрыкаўскае дарожна-рамонтна-будаўнічае ўпраўленне № 112 КПРБУП “Гомельаблдарбуд” (дырэктар – Варэнікаў Канстанцін Валер’евіч), якім у 2024 годзе забяспечаны тэмп росту аб’ёму пад-радных работ на ўзроўні 133% ці 10663 тысячы рублёў, тэмп росту выручкі ад рэалізацыі – 135%, тэмп росту прадукцыйнасці працы – 142,3 %, тэмп росту заработнай платы – 122,5 %, а таксама павялічаны аб’ём інвестыцый у асноўны капітал у 20,4 разы.

Сярод прадпрыемстваў гандлю і аказання паслуг – працоўны калектыў магазіна “Палессе № 5” ААТ “Калінкавіцкі мясакамбінат” (загадчык – Зенчанка Алена Віктараўна), якім забяспечаны тэмп росту рознічнага тавараабароту на ўзроўні 122,5 % да ўзроўню мінулага года.

Сярод устаноў сацыяльнай сферы – працоўны калектыў ДУК “Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці” (дырэктар – Вяракса Людміла Уладзіміраўна) за актыўную грамадска-культурную дзейнасць, дасягнутыя вынікі ў працы па захаванні і развіцці нацыянальнай культуры, прапаганду лепшых узораў народнай і песеннай творчасці ў 2024 годзе.

Сярод сельскіх выканаўчых камітэтаў – працоўны калектыў Пціцкага сельскага выканаўчага камітэта (старшыня – Пырко Ганна Пятроўна), за дасягненне найлепшых паказчыкаў у працы ў 2024 годзе па добраўпарадкаванні і навядзенні санітарнага парадку ў населеных пунктах, уцягванні ў гаспадарчы абарот невыкарыстоўваемай і неэфектыўна выкарыстоўваемай маёмасці, зносу пустуючых і лядашчых дамоў, арганізацыі работы назіральных камісій па прафілактыцы правапарушэнняў, а таксама па падтрыманні дзяржаўных сацыяльных стандартаў на падведамаснай тэрыторыі.
Пераможцы раённага спаборніцтва сярод працоўных калектываў структурных падраздзяленняў прадпрыемст-ваў, арганізацый, устаноў розных галін народнай гаспадаркі Петрыкаўскага раёна.

Сярод структурных падраздзяленняў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў:
па вытворчасці малака – працоўны калектыў МТФ “Церабаў” аддзялення “Мышанка” СУП “Палессе-Аграінвест” (брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі – Кілбас Людміла Мікалаеўна), якім у 2024 годзе атрымана валавога надою малака 5462,3 тоны, надою на адну карову 7882 кілаграмы;
па вытворчасці мяса буйной рагатай жывёлы – працоўны калектыў ТФ “Макарычы” аддзялення “Петрыкаў” СУП “Палессе-Аграінвест” (брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі – Даноўская Людміла Андрэеўна), якім у 2024 годзе атрымана валавая прыбаўка ў вазе буйной рагатай жывёлы 683,6 тоны, сярэднясутачная прывага склала 837 грамаў;
па ўзнаўленні статка – працоўны калектыў ТФ “Турок” аддзялення “Петрыкаў” СУП “Палессе-Аграінвест” (брыгадзір вытворчай брыгады ў жывёлагадоўлі – Пісарэнка Таццяна Іванаўна), якім у 2024 годзе атрыманы выхад 70 галоў цялят на 100 кароў.

Сярод устаноў сацыяльнай сферы – працоўны калектыў ДУА “Гімназія г. Петрыкава” (дырэктар – Хільман Людміла Рыгораўна) за дасягнутыя вынікі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, стварэнне ўмоў для раскрыцця і рэалізацыі творчага патэнцыялу навучэнцаў, унясенне значнага ўкладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна;
працоўны калектыў КУП “Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр “Пціч” (дырэктар – Кайтанава Аксана Васільеўна) за эфектыўную работу і дасягненне высокіх вынікаў у сферы турыстычнай дзейнасці і арганізацыі аздараўленчага працэсу, унясенне значнага ўкладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна;
працоўны калектыў ДУА “Курыціцкая сярэдняя школа” (дырэктар – Марозька Валянціна Уладзіміраўна) за дасягнутыя вынікі ў арганізацыі адукацыйнага працэсу, унясенне значнага ўкладу ў сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна;
працоўны калектыў ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці горада Петрыкава” (загадчык – Панамарэнка Алена Сяргееўна) за дасягнутыя вынікі ў рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі;
працоўны калектыў ДУА “Капаткевіцкі дзіцячы сад” (дырэктар – Дашкевіч Святлана Мікалаеўна) за дасягнутыя вынікі ў рэалізацыі адукацыйнай праграмы дашкольнай адукацыі, выніковае прымяненне здароўезберагальных тэхналогій у адукацыйным працэсе;
працоўны калектыў першага тэрапеўтычнага аддзялення УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” (загадчык – Сцепаненка Яна Вячаславаўна) за якаснае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва раёна і выкананне даведзеных прагнозных паказчыкаў;
працоўны калектыў Капцэвіцкай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі (загадчык – Стакан Тамара Аляксееўна) за ўмацаванне і аднаўленне здароўя насельніцтва, забеспячэнне эфектыўнай і якаснай першаснай медыцынскай дапамогі, фарміраванне здаровага ладу жыцця насельніцтва;
працоўны калектыў Рагаўскога фельчарска-акушэрскага пунк-та (загадчык – Герасіменка Ганна Уладзіміраўна) за прафесіяналізм, якасную і добрасумленную арганізацыю медыцынскай дапамогі насельніцтву;
працоўны калектыў ДУК “Петрыкаўскі гісторыка-краязнаўчы музей” (дырэктар – Трухановіч Галіна Уладзіміраўна) за выкананне асноўных сацыяльна-эканамічных паказчыкаў, значны ўклад у захаванне і памнажэнне духоўных каштоўнасцей, гістарычных традыцый, актыўную работу па пат-рыятычным выхаванні моладзі.
Пераможца раённага спаборніцтва сярод арганізацый, якія ажыццяўляюць турыстычную дзейнасць – ДПУ “НП «Прыпяцкі” (генеральны дырэктар – Апановіч Юрый Аляксандравіч) за актыўную работу па эфектыўным прасоўванні турыстычнага патэнцыялу ўнутры рэгіёна і за мяжой.

Званне “Лепшы па прафесіі-2024” з занясеннем на раённую Дошку гонару прысвоена наступным працаўнікам сярод работнікаў сельскай гаспадаркі:
Маркавец Наталлі Сцяпанаўне, аператару машыннага даення МТФ “Бяланавічы” СУП “Палессе-Аграінвест”, якая надаіла на карову 9394 кілаграмы малака і забяспечыла прырост прадуктыўнасці ад замацаванай групы кароў;
Федаровічу Мікалаю Канстанцінавічу, начальніку ўчастка (свінагадоўчы комплекс) СУП “Палессе-Аграінвест”, які атрымаў 673 грамы сярэднясутачнай прывагі свіней і забяспечыў тэмп росту прыбаўлення ў вазе 105,3 % да ўзроўню мінулага года;
Марозька Галіне Міхайлаўне, жывёлаводу па адкорме буйной рагатай жывёлы таварнай фермы “Турок” СУП “Палессе-Аграінвест”, якая атрымала 1027 грамаў сярэднясутачнай прывагі буйнай рагатай жывёлы;
Кахнюку Юрыю Аляксеевічу, аператару па штучным асемяненні сельскагаспадарчых жывёл аддзялення “Петрыкаў” СУП “Палессе-Аграінвест”, які атрымаў у 2024 годзе 93 % эфектыўнасці асемянення;
Бялько Аляксандру Аляксандравічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Чалюшчавічы”, які атрымаў 10818,6 гектара гадавой выпрацоўкі ў эталонных гектарах на фізічны трактар з магутнасцю рухавіка звыш 240 конскіх сіл, прызначаны для выканання энергаёмістых сельскагас-падарчых работ;
Саурыну Мікалаю Мікалаевічу, трактарысту-машыністу сельскагаспадарчай вытворчасці ААТ “Чалюшчавічы”, які атрымаў 4707,5 гектара гадавой выпрацоўкі ў эталонных гектарах на фізічны трактар з магутнасцю рухавіка да 240 конскіх сіл, прызначаны для выканання энергаёмістых сельскагаспадарчых работ;
Трэцякову Віктару Генадзьевічу, вадзіцелю аўтамабіля аддзялення “Петрыкаў” СУП “Палессе-Аграінвест”, які забяспечыў аб’ём перавозак грузаў транспартным сродкам 210568 тона-кіламетраў.

Сярод працаўнікоў прамысловасці:
Навумовічу Юрыю Вікенцьевічу, станочніку дрэваапрацоўчых станкоў ДПК “Ляскавічы” ЭЛПГ “Ляскавічы” ДПУ “НП “Прыпяцкі”, які забяспечыў вытворчасць 3375,46 кубічных метраў піламатэрыялаў пры плане выпуску прадукцыі – 2327,9 кубічных метраў;
Радыёнаву Уладзіміру Іванавічу, ляснічаму Петрыкаўскага доследна-вытворчага лясніцтва ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас”, за шматгадовую добрасумленную працу, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў па нарыхтоўцы і рэалізацыі прадукцыі, выкананне сацыяльна-эканамічных паказчыкаў раёна.

Сярод работнікаў гандлю і паслуг:
Карнійчук Наталлі Мікалаеўне, дырэктару магазіна “Еўраопт” ТАА “Еўрагандаль”, за шматгадовую добрасумленную працу і забеспячэнне найбольшага тэмпу росту паказчыка рознічнага тавараабароту ў памеры 105,9 % ў супастаўных коштах;
Мілевіч Вользе Іванаўне, павару чацвёртага разраду турыстычнага комплексу “Ляскавічы” ДПУ “НП “Прыпяцкі” за шматгадовую добрасумленную працу і дасягненне паказчыка па рознічным тавараабароце грамадскага харчавання ў памеры 117,7 % у супастаўных коштах да мінулагодняга паказчыка;
Юркавец Наталлі Мікалаеўне, аператару пральні ААТ “Петрыкаўскі камбінат бытавога абслугоўвання”, за шматгадовую добрасумленную працу і выкананне ў 2024 годзе даведзенага задання па аказанні сацыяльна-значных бытавых паслуг насельніцтву ў памеры 126,4 % у параўнанні з 2023 годам.

Сярод работнікаў будаўнічай галіны і абслугоўваючых арганізацый:
Сухоцкаму Юрыю Герасімавічу, вадзіцелю аўтамабіля 5-га разраду філіяла Петрыкаўскае ДРБУ № 112 КПССУП “Гомельаблдарбуд”, за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне работ па кладцы асфальтабетону і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў у рабоце па ачыстцы і падсыпцы аўтамабільных дарог Петрыкаўскага раёна;
Марозу Ігару Міхайлавічу, начальніку ўчастка па забеспячэнні палівам ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас”, за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў.

Сярод работнікаў сацыяльнай сферы:
Бахлавану Мухамаду Фадзі, урачу-акушэр-гінеколагу (загадчыку) гінекалагічнага аддзялення УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ” за бездакорную і эфектыўную працу, высокае прафесійнае майстэрства, вялікі асабісты ўклад у развіццё сістэмы аховы здароўя раёна;
Сямёнавай Людміле Мікалаеўне, фармацэўту-рэцэптару цэнтральнай аптэкі №95/3 Петрыкаўскага раёна, за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад у лекавым забеспячэнні насельніцтва раёна;
Загорац Алене Іванаўне, памочніку ўрача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе Навасёлкаўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі УАЗ “Петрыкаўская ЦРБ”, за шматгадовую добрасумленную працу, прафесійнае майс-тэрства, якасную і добрасумленную арганізацыю медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву Петрыкаўскага раёна;
Рыбаку Аляксандру Мікалаевічу, старшаму ўчастковаму інспектару міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў Петрыкаўскага райвыканкама, за шматгадовую добрасумленную працу у органах унутраных спраў, высокі прафесіяналізм і праяўленую ініцыятыву пры правядзенні службовых мерапрыемстваў;
Туравец Галіне Уладзіміраўне, настаўніку гісторыі і грамадазнаўства ДУА “Гімназія г. Петрыкава”, за шматгадовую добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, творчыя адносіны да працы і падрыхтоўку пераможцаў рэспубліканскіх алімпіяд;
Заяц Таццяне Мікалаеўне, выхавацелю ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Петрыкава”, за добрасумленную працу ў сістэме адукацыі, творчы падыход у пытаннях выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту, актыўную грамадскую і педагагічную дзейнасць;
Брыкету Максіму Сяргеевічу, трэнеру-выкладчыку на байдарках і каноэ ўстановы “Гомельская СДЮШАР прафсаюзаў па веславанні”, за добрасумленную працу ў навучанні і патрыятычным выхаванні падрастаю-чага пакалення, значны асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту Петрыкаўскага раёна;
Івановай Ганне Аляксандраўне, старшаму інспектару сектара ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, за добрасумленнае і якаснае выкананне службовых абавязкаў у галіне папярэджання і прафілактыкі надзвычайных сітуацый;
Шыбайлу Уладзіміру Уладзіміравічу, сацыяльнаму работніку аддзялення сацыяльнай дапамогі дома ДУ “Петрыкаўскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва”, за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне сваіх прафесійных абавязкаў у сферы аказання сацыяльных паслуг пажылым грамадзянам і інвалідам;
Галіцкай Таццяне Пятроўне, дырэктару ДУК “Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк”, за актыўны ўдзел у сацыякультурнай дзейнасці Петрыкаўскага раёна, узорную арганізацыю бібліятэчнага абслугоўвання насельніцтва і высокія паказчыкі ў працы.
Званне “Кіраўнік года-2024” з занясеннем на раённую Дошку гонару прысвоена Жогалю Віталію Уладзіміравічу, дырэктару ЭЛПГ “Ляскавічы” ДПУ “НП “Прыпяцкі”, за добрасумленную эфектыўную працу і значны асабісты ўклад у развіццё Петрыкаўскага раёна ў 2024 годзе.

Пераможцам раённага спаборніцтва сярод суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, доля дзяржавы ў статутным фондзе якіх не перавышае 50 %, з занясеннем на раённую Дошку гонару прызнаны працоўны калектыў ААТ “Экагрынпрам” (дырэктар – Капыловіч Віктар Васільевіч), які ў 2024 годзе забяспечыў рост выручкі ад рэалізацыі на 1 работніка 137,5 %, аб’ём экспарту тавараў у суме 485,5 тысяч долараў ЗША, тэмп росту экспарту тавараў склаў 174,5 % да ўзроўню 2023 года.

Пераможцам раённага спаборніцтва сярод суб’ектаў рознічнага гандлю па выніках работы за 2024 год, з занясеннем на раённую Дошку гонару, прызнаны працоўны калектыў ПГУП “Пашук-Гандаль” (дырэктар – Пашук Леанід Ананьевіч), які забяспечыў тэмп росту рознічнага тавараабароту ў супастаўных коштах да аналагічнага перыяду 2023 года на ўзроўні 106,1 %.

Пераможцам раённай спартакіяды 2024 года сярод арганізацый, прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу, сельскіх выканаўчых камітэтаў прызнаны працоўны калектыў Петрыкаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях (начальнік – Балотцаў Яўгеній Мікалаевіч).

Пераможцам у раённым спаборніцтве на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы ў працоўным калектыве прызнаны:
працоўны калектыў ДУА “Конкавіцкая сярэдняя школа” (дырэктар – Бычкоўская Ларыса Віктараўна);
працоўны калектыў ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” (дырэктар – Гайчук Сяргей Мікалаевіч).
Пераможцам агляду-конкурсу на лепшую арганізацыю работы па ахове працы ў працоўным калектыве прызнаны:
працоўны калектыў ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” (дырэктар – Торчык Іван Мікалаевіч);
працоўны калектыў установы “Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа г. Петрыкава” (дырэктар – Урбанчык Валянціна Мікалаеўна).

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о