Напрыканцы мінулага тыдня на базе Капцэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта адбыўся выязны семінар-нарада “Рэалізацыя асноўных патрабаванняў заканадаўчых і нарматыўна прававых актаў пры арганізацыі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб”.
Арганізатарам выступіў сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама, а ўдзельнікамі сталі службовыя асобы сельвыканкамаў, адказныя за вядзенне справаводства па зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
Для ўдзелу ў семінары былі запрошаны кіраўнікі аддзела землеўпарадкавання і аддзела запісу актаў грамадзянскага стану, спецыялісты службы “адно акно” і раённага Савета дэпутатаў.
Семінар адкрыла кіраўнік спраў раённага выканаўчага камітэта Алена Іванаўна Пастухова, якая падкрэсліла: “Звароты грамадзян – гэта адна з форм удзелу ў кіраванні справамі дзяржавы, замацаваная ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Кожны грамадзянін мае права накіроўваць у дзяржаўныя органы і арганізацыі свае асабістыя або калектыўныя звароты”.
Работу Капцэвіцкага сельскага выканаўчага камітэта за 2024 год у фармаце відэапрэзентацыі прадставіла старшыня сельвыканкама Крысціна Прыкота.
Загадчык сектара па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама Галіна Валохіна расказала пра вынікі работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб, якія паступілі ў Петрыкаўскі раённы выканаўчы камітэт у 2024 годзе. і стварэнне ўмоў для вырашэння праблем, з якімі яны сутыкаюцца.
Галоўны спецыяліст сектара па рабоце са зваротамі грама-дзян і юрыдычных асоб райвыканкама Кацярына Шышкіна ў сваім выступленні на канкрэтных прыкладах прадэманстравала ўдзельнікам семінара парадак вядзення агульнага справаводства, прааналізавала тыповыя памылкі, якія маюць места быць пры падрыхтоўцы дакументаў. З дапамогай відэапрэзентацыі былі дэталёва разгледжаны пытанні прыёму і рэгістрацыі пісьмовых, вусных і электронных зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб у дзяржаўнай адзінай рэспубліканскай інфармацыйнай сістэме ўліку і апрацоўкі зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб, парадак і тэрміны разгляду зваротаў, патрабаванні, якія прад’яўляюцца да зместу і афармлення адказаў на звароты, дакументаў і дакументаў з іх разглядам.
Практычны блок семінара-нарады прадугледжваў запаўненне яго ўдзельнікамі рэгістрацыйна-кантрольнай формы з далейшым абмеркаваннем і аналізам. Падводзячы вынікі мерапрыемства, Алена Іванаўна выказала ўпэўненасць, што інфармацыя, атрыманая на семінары-нарадзе, будзе карыснай для ўдзельнікаў і дасць магчымасць выйсці на новы ўзровень у рабоце з дакументамі і зваротамі, не дапускаючы памылак.
Праца са зваротамі грамадзян – адзін з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржорганаў. Гэта ў першую чаргу праца з людзьмі, і таму патрабуе пільнай увагі і сістэмнага падыходу”, – рэзюмавала кіраўнік спраў Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта.
Галіна КАЗАК.
Оставить комментарий