Памочнік пракурора Петрыкаўскага раёна Алена Панасейка наведала ДУ “Капцэвіцкі сацыяльны пансіянат “Палескія хвоі”.
Прадстаўнік пракурорскай службы раёна правяла на базе ўстановы прыём грамадзян, падчас якога звярнуўся работнік пансіяната з пытаннем пра арганізацыю прапускнога рэжыму, а менавіта: правамернасці агляду асабістых рэчаў.
Памочнікам пракурора была патлумачана роля і месца кантрольна-прапускнога рэжыму ў сістэме бяспекі. Закон дае магчымасць работадаўцам прадпрымаць пэўныя меры па ахове дзяржаўнай уласнасці, у тым ліку праз прыняцце лакальных нарматыўных актаў адносна пытанняў кантрольна-прапускной дзейнасці даверанай яму арганізацыі. У мэтах спынення крадзяжоў часта кіраўніцтва прадпрыемстваў і арганізацый, шляхам унясення адпаведных палажэнняў, даюць службе аховы права на асабісты надгляд асабістых рэчаў работнікаў пры выхадзе і ўваходзе на тэрыторыю або ў памяшканне. Асабісты надгляд прадугледжвае, што ахоўнік, вахцёр праводзіць візуальнае і ручное кантактнае абследаванне адзення, ручной паклажы фізічнай асобы з мэтай прадухіліць унос (вынас) на ахоўны аб’ект рэчаў, якія забаронена ўносіць (выносіць) згодна з прапускным рэжымам.
У час візіту Алена Андрэеўна правяла сустрэчу з калектывам установы, на якой было закранута пытанне процідзеяння і прафілактыкі карупцыйных злачынстваў і правапарушэнняў. Памочнік пракурора нагадала прысутным пра адказнасць за карупцыйныя правапарушэнні і правапарушэнні, якія ствараюць умовы для карупцыі.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота прадастаўлена пракуратурай Петрыкаўскага раёна.
Оставить комментарий