Людміла Жукавец, начальнік аддзела адукацыі Петрыкаўскага райвыканкама:
– У новым 2025/2026 навучальным годзе ў Петрыкаўскім раёне будуць функцыянаваць 34 установы адукацыі (21 установа агульнай сярэдняй адукацыі; 9 устаноў дашкольнай адукацыі; 1 установа спецыяльнай адукацыі; 2 установы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; сацыяльна-педагагічны цэнтр).
Адна з асноўных задач падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага навучальнага года – стварэнне неабходных умоў бяспечнай жыццядзейнасці навучэнцаў. На сённяшні дзень падпісаны 34 пашпарты спажыўцоў цеплавой энергіі і 3 пашпарты цеплакрыніц. Праведзены будаўніча-мантажныя работы па ўладкаванні аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі ў ДУА “Капаткевіцкая сярэдняя школа” і “Мышанская сярэдняя школа”. Устаноўлены сістэмы перадачы паведамленняў аб НС “Маланка” ў 7 установах адукацыі. Для падвозу навучэнцаў ва ўстановы дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі выкарыстоўваецца 14 адзінак школьнага транспарту. У бягучым годзе аўтапарк школьных аўтобусаў, задзейнічаных у падвозе, папоўніцца яшчэ адным школьным аўтобусам.
Да пачатку 2025/2026 навучальнага года ў 34 установах адукацыі раёна праведзены касметычныя і бягучыя рамонты. Закуплены посудамыйныя машыны ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г.Петрыкава”, “Сярэдняя школа №2 г.Петрыкава”, “Капаткевіцкая сярэдняя школа”. Пастаўлены 3 параканвектаматы ў ДУА “Гімназія г.Петрыкава” і “Капцэвіцкая сярэдняя школа”. У жніўні 2025 года харчаблокі ўстаноў дашкольнай і агульнай сярэдняй адукацыі дадаткова папоўняцца 27 адзінкамі тэхналагічнага і халадзільнага абсталявання.
Не засталіся без увагі пры падрыхтоўцы да навучальнага года і спартыўныя аб’екты. У 17-ці ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі пафарбаваны спартыўныя залы, у 21-ой зроблены рамонт і афарбоўка спартыўных гарадкоў, пераўстаноўка і якаснае замацаванне пласкасных збудаванняў.
Для заняткаў фізічнай культурай і спортам навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі функцыянуе 21 спартыўная зала, 5 прыстасаваных памяшканняў, 20 спартыўных ядраў, 100 плоскасных спартыўных збудаванняў. Забяспечанасць спартыўным абсталяваннем і інвентаром устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў 2025/2026 навучальным годзе складае 100 працэнтаў.
На правядзенне капітальных, бягучых рамонтаў і набыццё абсталявання для ўстаноў адукацыі выдаткавана 426,6 тысяч рублёў. З іх, на аб’екты капітальнага будаўніцтва – 169 тысяч рублёў, бягучага рамонту – 52,37 тысяч рублёў, на набыццё абсталявання – 205 тысяч рублёў.
На падрыхтоўку ўстаноў адукацыі раёна да новага навучальнага года дадаткова накіравана 198,9 тысяч рублёў сродкаў пазабюджэтнай, дабрачыннай і спонсарскай дапамогі.
1 верасня за парты ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна сядуць 2,8 тысячы навучэнцаў, з іх каля 250 – першакласнікі.
Работнікамі ўстаноў адукацыі Петрыкаўскага раёна прымаюцца ўсе неабходныя меры для таго, каб 1 верасня хлопчыкі і дзяўчынкі прыйшлі ў абноўленыя, светлыя класы і з задавальненнем спасцігалі новыя веды.
Оставить комментарий