Напярэдадні новага навучальнага года старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі АПК Алена Галеня наведала шматдзетную сям’ю механізатара ААТ «Чалюшчавічы» Андрэя Несцярчука.

У сям’і выхоўваецца шасцёра дзяцей. Чацвёра — школьнага ўзросту. Сярэдні сын Яўгеній сёлета ідзе ў першы клас. А старэйшы сын — у адзінаццаты. Вось такая пераемнасць пакаленняў у сям’і Несцярчук. Для будучага першакласніка набылі ўсё самае неабходнае: школьны заплечнік і канцылярскія прыналежнасці. З вялікай цікавасць падарункі вывучалі малодшыя браты будучага школьніка.

Па словах матулі, Яўгеній з нецярпеннем чакае 1 верасня, вучыцца абяцае добра.

— Асаблівая ўвага была нададзена будучым першакласнікам і дзецям са шматдзетных сем’яў. Дапамога прафсаюза- гэта не проста матэрыяльная падтрымка, а праяўленне клопату аб дабрабыце работнікаў і іх сем’яў, стварэнне спрыяльных умоў для выхавання і адукацыі падрастаючага пакалення,- адзначыла лідар галіновага прафсаюза раёна Алена Галеня.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о