Прафесійным і ініцыятыўным – зялёнае святло

0
556

Матываваная, адукаваная, актыўная і адказная моладзь – гэта не толькі дакладна выкананыя прафесійныя задачы, але і крэатыўны падыход да справы, новыя павевы, свежыя ідэі. На такую моладзь робіць стаўку кіраўніцтва раёна. Пра гэта з маладымі спецыялістамі, якія прыбылі сёлета ў арганізацыі, установы і прадпрыемствы Петрыкаўшчыны, гаварыў на раённым форуме маладых спецыялістаў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан.

Мерапрыемства пачалося апоўдні ў гарадскім парку ля помніка воінам-вызваліцелям, дзе прайшоў патрыятычны мітынг у імя памяці герояў і ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. У свяшчэнным для кожнага петрыкаўчаніна месцы да ўдзельнікаў маладзёжнага форуму звярнулася старшыня маладзёжнага савета пры раённым Савеце дэпутатаў Юлія Ліпская. Прамоўца падкрэсліла, што сёння асаблівая роля ў захаванні гістарычнай праўды адводзіцца маладому пакаленню, што ідэалагічныя і палітычныя аспекты фальсіфікацыі гісторыі не павінны знайсці сваю падтрымку ў маладзёжным асяроддзі.

Удзельнікі форуму ўшанавалі памяць герояў-вызваліцеляў хвілінай маўчання, да помніка ўсклалі кветкі, як сімвал вечнай памяці і бясконцай удзячнасці.
Фармат мерапрыемства дазволіў маладым спецыялістам Петрыкаўшчыны пазнаёміцца з гісторыяй, духоўнымі традыцыямі і сённяшнім жыццём райцэнтра. Для моладзі ў межах форума былі арганізаваны экскурсіі ў раённы краязнаўчы музей і храм Свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Не абышлі ўвагай маладыя спецыялісты Петрыкаўшчыны Рэспубліканскую дабрачынную акцыю “Нашыя дзеці”, якая гэтымі святочнымі пераднавагоднімі днямі крочыць па краіне. Моладзь завітала з падарункамі да выхаванцаў Петрыкаўскай спецыяльнай школы-інтэрнат для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення.
Дзеці ў сваю чаргу аддзячылі гасцям музычнымі падарункамі і карагодамі вакол лясной прыгажуні.

У фармаце адкрытага дыялогу прайшла сустрэча моладзі з кіраўніцтвам Петрыкаўшчыны ў раённым Доме культуры. Мерапрыемства як для кіраўніцтва раёна, так і для маладых кадраў стала выдатнай магчымасцю адкрыта паразмаўляць, абмеркаваць тэмы і пытанні, якія цікавяць і хвалююць. У дыялогу прынялі ўдзел прадстаўнікі раённага выканаўчага камітэта, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый.

У сваім выступленні старшыня райвыканкама падрабязна пазнаёміў маладых людзей з эканамічным патэнцыялам горада, які, між іншым, ужо сёння называюць другой шахцёрскай сталіцай рэспублікі, і раёна, падкрэсліўшы, што дасягненню поспехаў спрыяюць асабістыя амбіцыі і прафесіяналізм, а таксама згуртаваная работа працоўных калектываў і кожнага спецыяліста.

На сваім жыццёвым прыкладзе Аляксандр Кохан паказаў, што быць маладым і ініцыятыўным – гэта не баяцца цяжкасцяў, мець высокія мэты і пачуццё адказнасці за давераную справу, агульны вынік.

“Мы прыкладаем нямала намаганняў, каб моладзі ў нас жылося і працавалася максімальна камфортна, а тыя ці іншыя пытанні вырашаліся своечасова, – падкрэсліў старшыня райвыканкама Аляксандр Кохан. – Будзьце ўпэўненыя: вы не застанецеся сам-насам з цяжкасцямі, якія ўзнікаюць, вас заўсёды гатовыя выслухаць, падтрымаць і аказаць дапамогу на раённым узроўні. Не сарамейцеся агучваць праблемы і прапановы, будзем разам думаць як іх вырашыць, чым вас зацікавіць, але вы павінны цвёрда ўсвядоміць, што ад вас мы чакаем жыццёвай і прафесійнай актыўнасці і ініцыятывы. Зразумела, вам яшчэ шмат чаму трэба навучыцца на працоўных месцах, напрыклад, максімальна выкарыстоўваць тэарэтычныя веды на практыцы. Разам з тым, я ўпэўнены, вы і зараз здольныя плённа працаваць на карысць нашага раёна”. У час сустрэчы карысную і неабходную інфармацыю маладыя спецыялісты атрымалі не толькі ад кіраўніка раёна, але і ад іншых удзельнікаў мерапрыемства.

Сярод важных актуальных праблем маладых спецыялістаў – сацыяльная абароненасць. Гэтаму пытанню ў нашай краіне надаецца вялікае значэнне на ўсіх узроўнях дзяржаўнай улады. З дзеючымі нарматыўна-прававымі актамі, якія рэгулююць грамадскія адносіны ў дзяржаве, у тым ліку закранаюць умовы жыцця і дзейнасці маладых спецыялістаў, прысутных на сустрэчы маладых людзей пазнаёміла галоўны спецыяліст райвыканкама Дар’я Малевіч.

Для многіх маладых людзей, якія прыбылі ў наш раён і плануюць з ім звязаць свой далейшы лёс, актуальнае жыллёвае пытанне. Аб выдзяленні арэнднага жылля маладым спецыялістам і пастаноўцы іх на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў расказаў начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Ягор Шапецька.

Аб крэдытнай палітыцы,правах, ільготах, гарантыях і кампенсацыях, прадугледжаных заканадаўствам для маладых спецыялістаў, расказала галоўны спецыяліст аддзела іпатэчнага і льготнага крэдытавання Гомельскага абласнога ўпраўлення Таццяна Радзько.

Аб шырокіх магчымасцях актыўна і з карысцю для здароўя адпачыць пасля працоўных будняў, абароне сацыяльна-эканамічных, працоўных праў і інтарэсаў моладзі, гарантыях і льготах маладым спецыялістам распавяла старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Галеня.

Ініцыятыва вітаецца – у гэтым перакананая першы сакратар раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання БРСМ Дар’я Туравец. – Годныя ідэі знаходзяць сваю падтрымку ў органаў улады і рэалізуюцца. Галоўнае – быць актыўнымі і не стаяць убаку.
У канцы насычанага дня маладыя кадры падзяліліся ўражаннямі ад сустрэчы, пагутарылі з прысутнымі на мерапрыемстве спецыялістамі, якія ўжо дасягнулі пэўных вышынь у кар’ерным росце.

Па меркаванні ўдзельнікаў раённага форуму маладых спецыялістаў, быць актыўнымі, развівацца, накіроўваць намаганні на стварэнне і карысць грамадству – шлях кожнага маладога спецыяліста, які хоча дабіцца поспеху.

Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло Прафесійным і ініцыятыўным –  зялёнае святло

Галіна КАЗАК.
Фота Арцёма Гусева.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о