“Прафесія сама выбрала мяне”

0
535

Пасля двухгадовага перапынку сваю працу аднавіў сектар судова-медыцынскіх экспертыз па Петрыкаўскім раёне Жыткавіцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Узначальвае сектар судова-медыцынскіх экспертыз па Петрыкаўскім раёне Жыткавіцкага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь Аляксандра Клімава.
На момант заканчэння медыцынскага ўніверсітэта Аляксандра ведала, што хоча працаваць толькі судова-медыцынскім экспертам.
“У гэтай працы няма месца выпадковым людзям, – кажа дзяўчына, – ты альбо прымаеш гэтую рэальнасць, альбо сыходзіш. Я засталася, бо зразумела: нехта павінен даць голас тым, хто яго страціў”.
Таму гераіня адразу ж паступіла ў інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь. Дзяўчына прайшла стажыроўку, дзе былі практычныя заняткі. У чэрвені мінулага года дзяўчына атрымала дыплом і ўжо ў жніўні прыступіла да службовых абавязкаў. Адпрацавала пяць месяцаў і трэцяга студзеня судова-медыцынскага эксперта па вытворчай неабходнасці перавялі ў Петрыкаў. Суразмоўца прызнаецца, што была не супраць паспрабаваць сябе на новым месцы працы. Гэтак жа, карыстаючыся момантам, Аляксандра выказвае падзяку кіраўніцтву Петрыкаўскага раёна за аператыўнае вырашэнне і прадастаўленне арэнднага жылля.
На пытанне ў чым складанасць працы, Аляксандра адказвае: “Перш за ўсё – гэта пабудаваць працу такім чынам, каб навучыць людей працавать адказна, у камандзе”.

“Прафесія сама выбрала мяне”
– Мы займаемся экспертызай асоб, каб даць ацэнку атрыманым па розным прычынам траўмам асоб, каб даць ацэнку па ступені цяжкасці, праводзім судова-медыцынскую экспертызу на пэўныя прычыны смерці, гэтак жа палавыя экспертызы, такія даследаванні тут таксама праводзяцца, – распавядае Аляксандра.
Праца судмедэксперта дзеліцца на тры часткі: абследаванне жывых, выкрыццё цел і ўзаема-дзеянне са следствам. У нашым горадзе, дзе злачынствы, на шчасце, рэдкія, часцей даводзіцца мець справу з бытавымі траўмамі і раптоўнымі смерцямі. Аляксандра праводзіць анатаміраванне, аналізуе траўмы, вывучае тканіны пад мікраскопам. Кожнае цела для яе – загадка, якая патрабуе рашэння.
– Самае складанае – дзеці і падлеткі, – прызнаецца яна. – Ты бачыш зламаныя лёсы і задаешся пытаннем: “Чаму?” Але эмоцыі нельга пускаць у працу. Мы павінны быць дакладнымі – ад гэтага залежаць лёсы жывых.
Аляксандра ламае стэрэатып “змрочнай прафесіі”: прыгожая маладая дзяўчына з прыемнай усмешкай. У яе кабінеце светла і ўтульна.
– Пасля працы я выключаю “спецыяліста”. Гуляю па вуліцах горада, чытаю кнігі.
“Смерць – не канец, а кропка ў гісторыі. Мая задача – дапамагчы яе правільна паставіць і нагадаць жывым: кажыце “кахаю” сёння. Заўтра можа не быць”, – адзначыла Аляксандра.

Марыя Тамко,
фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о