20 снежня, у рамках прафарыентацыйнай работы, вучні ДУА » Смятаніцкая сярэдняя школа» наведалі агракомплекс ААТ » Чалюшчавічы». Вельмі прыемна было тое, што нас сустрэў сам кіраўнік гэтай перадавой гаспадаркі— Сяргей Мікалаевіч Ракіцкі. Экскурсія пачалася з машына-трактарнага парка, размешчанага ў г.п. Капаткевічы. Сяргей Мікалаевіч пазнаёміў нас з тэхнікай, якая выкарыстоўваецца ў гаспадарцы, падрабязна расказаў пра кожную адзінку, паказаў падсобныя памяшканні, якія ёсць на тэрыторыі, і нават сталовую, дзе нас пачаставалі гарачай гарбатай з сырам.
Далей экскурсія працягнулася на малочнай ферме жывёлаводчага комплекса . Сяргей Мікалаевіч расказаў шмат цікавага аб працы жывелаводаў. Вучні з цікавасцю слухалі і нават задавалі пытанні, на якія тут жа атрымлівалі адказы.
Экскурсія была насычанай, цікавай і карыснай настолькі, что напрыканцы яе некаторыя вучні выказалі думку, что хацелі б працаваць тут, і пацікавіліся аб тым, дзе можна атрымаць неабходную адукацыі, каб працаўладкавацца на гэты комплекс, і як можна атрымаць накіраванне.
Мы выказваем падзяку Сяргею Мікалаевічу за цёплы прыём і вельмі цікавую і карысную экскурсію, якая пераканала рабят у тым, што за дастойнымі рабочымі месцамі і зарплатай не абавязкова выязжаць за межы раёна. А менавіта тут можна знайсці сваё месца, жыць, працаваць і зрабіць уклад у развіцце сельскай гаспадаркі раёна.






Оставить комментарий