Для прадухілення трагедый на вадзе супрацоўнікі РАНС, ТВвод правялі рэйдавае мерапрыемства па акваторыі ракі Прыпяць у Петрыкаве. Да акцыі далучылася і карэспандэнт “Петрыкаўскіх навін”.


Мэтай выезду стала прафілактычная і тлумачальная работа па папярэджанні гібелі людзей на водах. Выратавальнікі сустрэліся з рыбакамі, адпачываючымі, работнікамі паромнай пераправы. Галоўны пасыл для рыбакоў – наяўнасць выратавальнай камізэлькі і належны тэхнічны стан плаў сродкаў, належнае рыбалоўнае прыстасаванне для лоўлі рыбы з берага; для адпачываючых – купанне ў дазволеных месцах, суправаджэнне дарослымі на адпачынак сваіх дзяцей.


– Падобныя рэйды будуць праводзіцца рэгулярна. У ходзе іх выратавальнікі нагадваюць аматарам актыўнага адпачынку пра небяспеку, якую нясе вада. З мэтай інфармацыйнай падтрымкі наведвальнікам рэчкі былі раздадзены буклеты. Хочацца нагадаць усім землякам: пры ўзнікненні надзвычайнай сітуацыі – тэлефануйце па нумарах тэлефонаў101 ці 112,– адзначыў інспектар прапаганды Петрыкаўскага РАНС Сяргей Шамра.


Старшыня раённай арганізацыі ТВВод Аляксандр Трухановіч асаблівую ўвагу пры тлумачальнай рабоце надаў інфармацыі пра месцы, забароненыя для купання, правілах наведвання рэк, сажалак, азёр. Дарослым нагадвадася: дзеці, не маючы належнага навыку плавання і нагляду дарослых, могуць патрапіць у непрадказальную сітуацыю. Плынь ракі, глыбіня, расліннасць могуць стаць прычынай няшчаснага выпадку.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о