Праект «ПН»: «Петрыкаўшчына памятае. Памятае кожнага»

0
140

Памятаць урокі Вялікай Айчыннай вайны – святы абавязак дзяцей, унукаў і праўнукаў салдат Вялікай Перамогі. Мы схіляемся перад подзвігам вызваліцеляў і ўдзячныя за заваяваную імі магчымасць жыць пад мірным небам у прыгожай і незалежнай краіне.

 

Мой бацька Мітрафан Іванавіч Карась нарадзіўся ў 1922 годзе ў вёсцы Вышалаў. Там скончыў у 1938 годзе 4 класы мясцовай школы.

У час вайны дапамагаў партызанам. Быў прызваны ў дзеючую армію ў чэрвені 1944 года Петрыкаўскім раённым ваенным камісарыятам. Трапіў у 206-ы запасны стралковы полк 129-й стралковай Арлоўскай Чырванасцяжнай ордэна Кутузава дывізіі аўтаматчыкам у званні радавога. Са снежня 1944 па май 1945 года нёс службу ў асобным сапёрным батальёне 129 Кутузаўскай дывізіі. Быў сапёрам, у званні яфрэйтара сустрэў пераможны май. Прымаў удзел ва ўзяцці Берліна, у штурме Рэйхстага.

Сярод узнагарод Мітрафана Іванавіча – медалі “За адвагу”, “За перамогу над Германіяй”, “За ўзяцце Кёнісберга”, “За ўзяцце Берліна”, а таксама Ордэн Айчыннай вайны II ступені.

Апісанне баявога подзвігу Мітрафана Карася.

“Сапернік моцна ўмацаваўся ў раёне горада Франкфурта і меў густую сетку мінна-выбуховых загарод. Дзейнічаючы ў складзе групы разгароджвання, у ноч з 18 на 19 красавіка 1945 года яфрэйтар Карась М.І., атрымаўшы задачу прарабіць праход у мінных палях саперніка, утойліва з групай прасунуўся наперад баявых парадкаў пяхоты, падпоўз да міннага поля, прыступіў да ачысткі праходаў. Хутка, смела і з уменнем знаходзіў, абясшкоджваў і здымаў міны. У працэсе выканання задачы сапёры былі заўважаныя праціўнікам, які адкрыў ураганны агонь з кулямётаў. З усведамленнем доўгу, не шкадуючы сіл, Мітрафан Карась працягваў здымаць міны. Прасоў-ваючыся паўзком і не шкадуючы жыцця, выканаў заданне камандавання, прарабіў праход. Зняў 42 супрацьпехотныя 10 супрацьтанкавых мін, чым і забяспечыў бесперашкодны праход пяхоты без адзінага падрыву”.

Пасля дэмабілізацыі ў лістапа-дзе 1946 года свой працоўны шлях Мітрафан Іванавіч прадоўжыў у мясцовай гаспадарцы, быў у розныя гады загадчыкам фермы і брыгадзірам. Далей на працягу многіх гадоў працаваў кіроўцам аўтамабіля развозкі хлеба саўгаса “Галубіцкі”, а затым экспедытарам – дастаўляў з хлебазавода прадукцыю па вёсках раёна. З 1950 года быў членам партыі. Быў жанаты, выхаваў чатырох дачок.

Ала ПЕТРАВЕЦ, дырэктар раённага цэнтра турызму
і краязнаўства дзяцей і моладзі. 

Фота з сямейнага архіва сям’і Карась.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о