Сёння карэспандэнт «Петрыкаўскіх навін» прыняла ўдзел у рэйдзе ДАІ. Для адных кіроўцаў гэтае мерапрыемства стала проста сюрпрызам, для іншых – непрыемнасцю.

Праехаць праз «Фільтр»:  як супрацоўнікі Петрыкаўскага АДАІ правяралі кіроўцаў

Панядзелак, сем раніцы, чатыры экіпажы ДАІ ў адным месцы – не частая з’ява, але так бывае. Прычына таму – правядзенне мерапрыемства «Фільтр». І сама назва ўжо гаворыць сама за сябе.

Праехаць праз «Фільтр»:  як супрацоўнікі Петрыкаўскага АДАІ правяралі кіроўцаў

Наўрад ці жыхары райцэнтра чакалі падобнай колькасці праваахоўнікаў і патрульных машын на невялікім участку дарогі, паколькі ДАІ свае планы не анансавала па зразумелых чынніках.

Праехаць праз «Фільтр»:  як супрацоўнікі Петрыкаўскага АДАІ правяралі кіроўцаў

Коратка ў сутнасць справы нас уводзіць начальнік АДАІ Сяргей Міцура, які асабіста бярэ ў рукі жазло і прыступае да працы разам са сваімі калегамі.

Праехаць праз «Фільтр»:  як супрацоўнікі Петрыкаўскага АДАІ правяралі кіроўцаў

«У цяперашні час ДАІ праводзіць некалькі мерапрыемстваў, такіх як «П’янаму і бяспраўніку не месца на дарозе» і «Бяспека пасажыраў, — тлумачыць праваахоўнік. — Але ёсць яшчэ такое комплекснае мерапрыемства, як «Фільтр», у рамках якога ажыццяўляецца татальны кантроль кіроўцаў, якія ўдзельнічаюць у дарожным руху. Асноўны ўпор робіцца на выяўленне грубых правапарушэнняў, такіх як кіраванне аўтамабілямі ў стане алкагольнага ці іншага ап’янення, і кіроўцаў, пазбаўленых правы кіравання, але пры гэтым якія вырашылі, што за руль ім садзіцца ўсё ж можна.

Праехаць праз «Фільтр»:  як супрацоўнікі Петрыкаўскага АДАІ правяралі кіроўцаў

Карэспандэнт «ПН» скарысталася магчымасцю паглядзець на «Фільтр» з боку: як гэта арганізавана тэхнічна і практычна.

Дарога мае дзве паласы для руху ў кожны бок. Для яе «звужэння» крайнія правыя палосы перакрываюцца, аб чым паказваюць знакі і расстаўленыя конусы

Машыны правяраюцца па абодва бакі руху.

Праехаць праз «Фільтр»:  як супрацоўнікі Петрыкаўскага АДАІ правяралі кіроўцаў

Усё пачынаецца з патрабавання аб спыненні аўтамабіля інспектарам ДАІ, далей ідзе патрабаванне аб прадастаўленні неабходных дакументаў.

Праверка вадзіцеля па электроннай базе даных неабходна ў тым ліку для ўстанаўлення факта наяўнасці парушэнняў, учыненых раней. Гэта важна для кваліфікацыі дзеянняў кіроўцы.

Праехаць праз «Фільтр»:  як супрацоўнікі Петрыкаўскага АДАІ правяралі кіроўцаў

Часам у працэсе мерапрыемства ствараліся невялікія «пробкі», але агульнымі намаганнямі інспектараў ДАІ іх аператыўна ўдавалася ліквідаваць. Шмат часу праверка не займала, вадзіцелі на яе ў асноўным рэагавалі спакойна. Канфліктных сітуацый пры правядзенні «Фільтра» не было. Але без парушэнняў не абышлося.

Праехаць праз «Фільтр»:  як супрацоўнікі Петрыкаўскага АДАІ правяралі кіроўцаў

 

Задачай ДАІ было праверыць як мага больш транспартных сродкаў і іх кіроўцаў. І ўвогуле праехаць праз «Фільтр» без праверкі інспектарам удалося не многім, хоць і паток машын быў значны.

Праехаць праз «Фільтр»:  як супрацоўнікі Петрыкаўскага АДАІ правяралі кіроўцаў

Вынікі «Фільтра»

Выяўлена 14 парушэнняў:

2 — без рамяня бяспекі,

1 — без дамовы абавязковага страхавання,

7 – мелі тэхнічныя няспраўнасці (ТО),

2 – парушальнікі з ліку пешаходаў,

2 — наяўнасць канструкцый, не прадугледжаных заводам вытворцам.

Праехаць праз «Фільтр»:  як супрацоўнікі Петрыкаўскага АДАІ правяралі кіроўцаў

Складана ацаніць, шмат гэта ці мала для раніцы першага працоўнага дня тыдня. Галоўная выснова: хацелася б, каб такіх парушэнняў не было зусім.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о