Нават улічваючы вільготнае надвор’е апошніх тыдняў, яшчэ адну настолькі вялікую лужыну ў цэнтры горада знайсці будзе складана. Пераходзячы вуліцу Розы Люксембург пешаход можа заўважыць, што ў бруднай вадзе цалкам адлюстроўваецца суседняя пяціпавярхоўка.
Нязручная сітуацыя замінае не толькі жыхарам дома № 3 на адзначанай вуліцы, але і ўсім, хто рухаецца ў бок рынка. Вада на асфальтаванай дарозе разлілася не толькі па ўезду прыдамавой тэрыторыі, але і поўнасцю залівае пераход паміж тратуарамі. Вось і на фотаздымку жанчына вымушана выходзіць на праезную частку, каб абысці лужыну.
Некалькі гадоў распачалося ў Петрыкаве буйное добраўпарадкаванне і зараз работы на карысць камфорту гараджан і гасцей горада працягваюцца. Але, спадзяемся, што камунальныя службы звернуць увагу на пэўныя хібы і выправяць недарэчнасці, каб у чарговы раз землякі ім шчыра падзякавалі.
Арцём ГУСЕЎ, фота аўтара.
Оставить комментарий