Выязныя прыёмы грамадзян – актуальная і запатрабаваная форма ўзаемадзеяння ўлады і грамадства. У працэсе непасрэдных зносін з прадстаўнікамі ўлады жыхары населеных пунктаў маюць магчымасць напрамую расказаць аб праблемах, атрымаць неабходную кансультацыю.

Праблемы вырашаюцца на месцы

Наглядным прыкладам такой работы стаў сённяшні візіт кіраўніка раёна Аляксандра Верамеева ў вёску Снядзін Галубіцкага сельскага Савета.

Праблемы вырашаюцца на месцы

Пытанні, з якімі прыйшлі на прыём землякі, былі даволі розныя. Так, жыхароў маланаселенага пункта зарэчнай зоны хвалявала пытанне работы паромнай пераправы ў зімовы час: як доўга  будзе працаваць паром пры спрыяльных умовах надвор’я, ці не плануецца рамонт прыпарамка і кацера? Кіраўнік раёна супакоіў землякоў і запэўніў, што паромная пераправа пры плюсавых тэмпературах будзе працаваць. З паніжэннем тэмпературы і пачаткам крыгаходу ў мэтах бяспекі навігацыя, зразумелая справа, будзе спынена. Што да рамонтных работ, то ўкладка новага драўлянага насцілу ажыццяўляецца ў гадзіны тэхнічнага перапынку без спынення работы парому. Кацер і нізавая частка парома былі адрамантаваны ў мінулым годзе.

Праблемы вырашаюцца на месцы

Узнімалі землякі пытанні медыцынскага абслугоўвання: дзякавалі за сістэматычнае наведванне населенага пункта перасоўным комплексам, рамонт на ФАПе, пры гэтым пазначылі, што перасоўны флюараграфічны комплекс сёлета да іх так і не даехаў. Кіраўнік раёна праінфармаваў заяўнікоў, што пэўны час комплекс быў на рамонце, таму, магчыма, графік змясціўся. Пытанне ўзята на кантроль. Цікавіліся снядзінцы графікам работы стаматолага-хірурга і магчымасцю запісацца на прыём.

Праблемы вырашаюцца на месцы

– Пытанняў па лячэнні і выдаленні зубоў на сённяшні дзень у раёне няма. Тэлефануйце ў паліклініку, замаўляйце талон і, пакуль працуе паромная пераправа, вырашайце праблему, – параіў кіраўнік раёна.

Праблемы вырашаюцца на месцы

Яшчэ адна хвалюючая насельніцтва вёскі Снядзін тэма – стан грамадзянскіх могілак. Месца памяці, па словах землякоў, мае патрэбу ў добраўпарадкаванні. Належны санітарны стан, па словах землякоў, яны падтрымліваюць самі, а вось з рамонтам агароджы і падрэзкай дрэў просяць дапамагчы. Патрэбна вяскоўцам дапамога ўлады і ў выдаленні аварыйнай ліпы, якая расце побач з крамай – месца люднае, і ў ветраны дзень дрэва гайдаецца даволі небяспечна. Пытанні ўзяты на кантроль і ў бліжэйшы час будуць вырашаны.

Праблемы вырашаюцца на месцы

Па завяршэнні прыёму Аляксандр Верамееў адзначыў, што такія сустрэчы на ​​месцах даюць магчымасць пачуць людзей, своечасова рэагаваць на іх звароты і прымаць канкрэтныя меры, накіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця ў сельскай мясцовасці.

Праблемы вырашаюцца на месцы

– Падтрыманне зваротнай сувязі  з насельніцтвам – адна з прыярытэтных задач кіраўніцтва раёна. Вядома, не ўсе пытанні атрымліваецца вырашыць адразу, але мы ўнікаем у сітуацыю, бярэм праблему на кантроль і імкнемся дапамагчы людзям у найкарацейшыя тэрміны. У кожным выпадку важна знаходзіць прымальнае рашэнне і тлумачыць людзям, чаму яно такое, – рэзмаваў кіраўнік раёна.

Праблемы вырашаюцца на месцы Праблемы вырашаюцца на месцы

Галіна КАЗАК.
Фота аўтара.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о