Адным з найбольш эфектыўных метадаў папярэджання небяспечнага віруснага захворвання з’яўляецца вакцынапрафілактыка.
Грып характарызуецца высокай кантагіёзнасцю, з прычыны чаго здольны выклікаць сур’ёзныя ўскладненні, асабліва для ўразлівых груп насельніцтва, да якіх можна аднесці пажылых людзей, дзяцей і асоб з хранічнымі захворваннямі.
Вакцынапрафілактыка грыпу заснавана на стварэнні імуннага адказу арганізма да антыгенаў віруса, што дазваляе знізіць рызыку заражэння. Кожны год вакцыны абнаўляюцца з улікам штамаў, якія цыркулююць у папуляцыі, што робіць іх актуальнымі і эфектыўнымі.
Найбольш аптымальны час для вакцынацыі – восень, перад пачаткам эпідэмічнага сезона.
Даследаванні паказваюць, што вакцынацыя не толькі дапамагае зменшыць верагоднасць захворвання, але і прадухіляе цяжкія формы грыпу, якія могуць прывесці да шпіталізацыі і нават смерці. Важна адзначыць, што калектыўны імунітэт, які фарміруецца за кошт вакцынацыі насельніцтва, абараняе і тых, каму па медыцынскіх паказаннях супрацьпаказана вакцынацыя.
Таму, праводзячы вакцынацыю, мы не толькі клапоцімся пра сваё здароўе, але і ўносім уклад у грамадскае здароўе, абараняючы сваіх блізкіх і навакольных ад небяспекі грыпу.
Таццяна ШЧУЧЭНКА,
Інструктар-валеолаг ДУ “Петрыкаўскі раённы ЦГЭ”.
Оставить комментарий