31 кастрычніка ў вялікай зале райвыканкама прайшла канферэнцыя Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў.
У рабоце канферэнцыі прынялі ўдзел загадчык аддзела арганізацыйнай і грамадскай работы Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віталій Гарбузаў, намеснік страшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Наталля Ходзька, кіраўнікі і актыў грамадскіх арганізацый раёна.
На тэрыторыі Петрыкаўскага раёна ажыццяўляюць дзейнасць 106 прафсаюзных арганізацый, у тым ліку 4 раённыя галіновыя прафсаюзы, 11 прафгруп.
Для правядзення канферэнцыі прысутнымі былі выбраны прэзідыум, сакратарыят, камітэт па праверцы паўнамоцтваў і падліковая камісія.
Так, на разгляд удзельнікамі была вынесена наступная павестка дня: аб справаздачы Савета Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў за перыяд з 11 снежня 2019 года па 31 кастрычніка 2024 года; аб выбранні дэлегата на справаздачна-выбарную канферэнцыю Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў; аб скасаванні працоўных адносін.
Цырымонія ўзнагароджання.
Удзячнасць федэрацыі прафсаюзаў Беларусі была аб’яўлена Вользе Усціновіч-Насека. Намеснік дырэктара ДУК “Петрыкаўская сетка публічных бібліятэк” Святлана Яжкова была ўзнагароджана Ганаровай граматай Гомельскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў за асаблівы ўклад у развіццё сацыяльнага партнёрства, стварэнне належных умоў працы для работнікаў. Ганаровай граматай Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў лесу і прыродакарыстання была ўзнагароджана юрыскансульт ДЛГУ “Петрыкаўскі лясгас” Кацярына Цішкевіч.
Граматай Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў за плённую, шматгадовую сумленную працу і ў сувязі з 120-годдзем прафсаюзнага руху Беларусі былі ўзнагароджаны старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Басюк (на фота), старшыня Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Алена Галеня, урач-рэнтгенолаг, член пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя “Петрыкаўская ЦРБ” Анжэла Дыба.
Удзячнасць Петрыкаўскага раённага аб’яднання прафсаюзаў была аб’яўлена інструктару-валеолагу, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУ “Петрыкаўскі раённы цэнтр гігіены і эпідэмалогіі” Таццяне Шчучэнка, педагогу-псіхолагу, старшыні пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці г. Петрыкава” Святлане Лаўрэнцьевай.
Віншуем актыў прафсаюзаў з заслужанымі ўзнагародамі!
Анастасія КІСЕЛЁВА. Фота аўтара.
Оставить комментарий