Для беларусаў 9 Мая – гэта асаблівае свята, даніна памяці, глыбокай павагі і падзякі воінам, працаўнікам тылу, партызанам і падпольшчыкам – усім, хто набліжаў гэты светлы дзень. Перажытая трагедыя і дасягнутая Перамога ў Вялікай Айчыннай вайне – вечная крыніца болю і горычы, гонару і славы беларускага народа.
З мэтай патрыятычнага выхавання насельніцтва, стварэння ўмоў для грама-дзянскага і патрыятычнага выхавання моладзі, актыўнага садзейнічання захаванню памяці праз гераічны подзвіг Савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны і ў рамках падрыхтоўкі да святкавання 80-годдзя Перамогі на Петрыкаўшчыне прайшоў раённы агляд-конкурс аматарскай творчасці “Вялікі поступ Перамогі”.
– Дадзенае мерапрыемства дало магчымасць работнікам культуры, творчым калектывам раёна выказаць сваю падзяку героям вайны, паўдзельнічаць у захаванні памяці пра подзвіг народа і паспрабаваць адлюстраваць каштоўнасці мірнага жыцця праз творчасць, – падзялілася загадчык сектара культуры Петрыкаўскага райвыканкама Яна Мамрова. – У конкурсе прынялі ўдзел сямнаццаць устаноў культуры, якія падрыхтавалі тэматычныя канцэртныя праграмы, літа-ратурна-музычныя кампазіцыі, прысвечаныя тым страшным для нашага народа дням.
Яна Леанідаўна адзначыла: “У конкурсе-аглядзе прынялі ўдзел салісты, дуэты, трыа, вакальныя групы, танцавальныя калектывы, чытальнікі і вядучыя, прысутнічалі тэатралізацыя і сюжэтныя сцэнарыі”. “Вялікі поступ Перамогі” – маштабная падзея для ўстаноў культуры Петрыкаўшчыны.
– Мы ганарымся ўсімі, хто прыняў удзел, паказаўшы сваё майстэрства, талент і патрыятызм. Дзякуй удзельнікам за яркія і натхняльныя выступленні! У знамянальны для кожнага з нас дзень 9 Мая работнікі культуры выйдуць на сцэны дамоў культуры з конкурснымі нумарамі, каб крануць сэрцы землякоў і нагадаць усім пра вялікі подзвіг нашых продкаў, – адзначыла Яна Леанідаўна.
Сустрэча з артыстамі ад-будзецца хутка. Да Вялікай Перамогі засталося шаснаццаць дзён.
Святлана СОБАЛЕВА,
фота з архіву ДУК “Петрыкаўскі раённы цэнтр культуры і народнай
творчасці”.
Оставить комментарий