Інфармацыйна-прапагандысцкая група на чале з намеснікам старшыні Петрыкаўскага райвыканкама Наталляй Ходзька сустрэлася з калектывам УЗ “Петрыкаўская ЦРБ”. Асноўная тэма сустрэчы – “Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы”.
Як адзначыла Наталля Мікалаеўна, звычайна больш звыкла чуць, што асновамі моцнай дзяржавы з’яўляецца стабільная эканоміка, развітыя інстытуты ўлады, адладжаны праваахоўны апарат, але, як паказвае жыццё, не меншае, а часам і большае значэнне для пабудовы моцнай і паспяховай дзяржавы адыгрывае сям’я, дакладней – выхаванне, якое ў ёй атрымлівае кожны з нас.
Перад прысутнымі выступіла галоўны спецыяліст аддзела ідыялагічнай работы і па справах моладзі Крысціна Браім. Дакладчык паведаміла пра дзяржаўныя сродкі, затрачаныя на адукацыю, ахову здароўя, спорт, будаўніцтва.
— Дзяржава інвесціруе грошы ў кожнага з нас. І людзі павінны разумець, што рэсурсы, якія трацяцца на сацыяльную сферу, адрасную сацыяльную дапамогу чалавеку — ёсць. Яны вялікія і не бяруцца з ніадкуль. Падтрымка не носіць абстрактны характар, за ўсім стаяць канкрэтныя сумы, якія краіна ўкладвае ў нашу адукацыю, здароўе, будаўніцтва жылля і іншыя напрамкі жыцця і развіцця — і робіць гэта штодня, – пазначыла Крысціна Мікалаеўна.
На сустрэчы перад прысутнымі па пытанні палавой недатыкальнасці непаўналетніх выступіў старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі райаддзела Максім Белакур. Супрацоўнік РАУС адзначыў, што ў апошнія гады тэма набывае вастрыню і актуальнасць. У сваю чаргу намеснік старшыні райвыканкама прывяла статыстыку правапарушэнняў на Петрыкаўшчыне, дала парады бацькам па кантролі знаходжання дзяцей у сацыяльных сетках.
Перад прысутнымі выступіў галоўны інжынер ДП “Петрыкаўскі райжылкамгас” Юрый Кузняцоў. Спецыяліст нагадаў прысутным пра алгарытм дзеяння насельніцтва пры выкліку работнікаў прадпрыемства для аказання дапамогі.
Оставить комментарий