Утрыманне прыдамавых тэрыторый – тэма, можна сказаць, збітая для нашага выдання. Аднак нічога не зробіш – актуальнасці сваёй яна не губляе, таму мы працягваем ”падсвечваць” праблемныя ў плане навядзення парадку домаўладанні.
Гаворка сёння пойдзе пра будаўнічыя матэрыялы, якія так любяць складзіраваць на сваіх прыдамавых тэрыторыях жыхары вуліцы Валадарскага. Складваецца ўраджанне, што будаўніцтва па асобных адрасах не завершыцца ніколі. Факт не адзінкавы, таму дазволім сабе ўжыць абагульнены вобраз “гаспадара”, якія дбае пра парадак ва ўласным двары і не зважае на тое, што ў яго пад плотам.
На гэтым тыдні на нарадзе з апаратам Прэзідэнта кіраўнік дзяржавы нагадаў аб дзеючых нормах па ўтрыманні тэрыторый, якія прылягаюць да жылых дамоў, і запатрабаваў, каб на месцах больш актыўна працавалі з насельніцтвам, даводзячы да людзей, што парадак вакол сваіх дамоў трэба наводзіць абавязкова.
Таму, землякі, выконваючы даручэнне Прэзідэнта, даводзім: парадак трэба навесці абавязкова. Ну а адказным службам – пракантраляваць.
В. МІКАЛАЕВА, фота аўтара.
Оставить комментарий