Пра апавяшчэнне ваеннаабавязаных

0
330

У Закон Рэспублікі Беларусь “Аб воінскім абавязку і воінскай службе” ўнесены змяненні, у тым ліку – пра апавяшчэнне грамадзян для яўкі ў ваенкамат.

Цяпер суайчыннікі могуць атрымліваць апавяшчэнне пра тое, што ім неабходна з’явіцца ў ваенкамат, праз СМС-паведамленні. Фактычна, СМС-паведамленні стануць дадатковым каналам апавяшчэння, у той час як позва па-ранейшаму застанецца асноўным каналам.

Зараз аператарам сувязі кожнаму ваенкамату прысвоена так званае альфа-імя. Ваенны камісарыят Петрыкаўскага раёна атрымаў альфа-імя VK_Petrikov, якое будзе значыцца ў графе адпраўшчыка. Паведамленне будзе змяшчаць інфармацыю пра тое, па якім адрасе і калі трэба з’явіцца ваеннаабавязанаму. Таксама будзе ўказаны тэлефон для даведак.

Звяртаем увагу: паведамленне ад ваеннага камісарыята не змяшчае спасылак, не патрабуе адказу. Асабістыя або пашпарт-ныя дадзеныя па тэлефоне супрацоўнікі ваенкамата таксама ніколі не запытваюць.
Нагадваем, што выклік у ваенкамат, у якой бы форме ён ні ажыццяўляўся, можа мець розныя мэты: ад удакладнення звестак воінскага ўліку ваеннаабавязанага, да мерапрыемстваў мабілізацыйнай падрыхтоўкі. У любым выпадку, з’явіцца па апавяшчэнні грамадзяніну трэба ў тэрмін. За няяўку па позве, як і раней, прадугледжана адміністрацыйная і крымінальная адказнасць.
Інфармацыя пра альфа-імёны ўсіх ваенкаматаў размешчана на сайце Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь mil.by раздзел “ваенкаматы – СМС-апавяшчэнне”.

Арцём ГУСЕЎ,
па інфармацыі
райваенкамата.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о