Так і хочацца працытаваць назву савецкага мультфільма: «Баба Яга супраць!» Памятаеце, як гэта казачная асоба ладзіла розныя хітрыкі, каб Алімпійскі Мішка не патрапіў на алімпіяду? Прыкладна такая сітуацыя разгортваецца з боку Эстоніі і Літвы да беларускіх спартсменаў.

Нагадаем, што міжнародная асацыяцыя фехтавання ў студзені 2026 года пазбавіла Эстонію правоў праводзіць турнір па дысцыпліне, так як краіна адмовілася выдаваць візы беларускім і расійскім спартсменам. Гучала гэта прыкладна так: “Мы не супраць, няхай удзельнічаюць, але візы на ўезд даць не можам!” А потым абураюцца: як не справядліва было перанесці турнір у Францыю, мы ж выканалі ўсе ўмовы! Ну акрамя адной, якая спорту не датычыцца, але тут мы не можам нічога зрабіць.

Зараз новы казус – юнацкія жаночыя каманды Эстоніі і Літвы па футболе атрымалі тэхнічнае паражэнне ў турнірах, якія павінны адбыцца толькі… у сакавіку. А ўсё таму, што спартсменкі адмовіліся гуляць з беларускамі. Вось так дэманстратыўна: мы супраць!

Сітуацыя выглядае двухбаковай – ці то насамрэч эстонскія і літоўскія каманды строга прытрымліваюцца абранай краінай  палітыкі, ці то баяцца гуляць з заведама мацнейшымі супернікамі. Кожны зробіць сваю выснову ў гэтым пытанні.

А між тым, вынік у наш бок: байкот па палітычных матывах у рамках афіцыйных спаборніцтваў выглядае як бессэнсоўны дэмарш, а беларуская зборная атрымлівае значную перавагу ў турнірнай табліцы, не праводзячы фактычных сустрэч на полі.

Так і хочацца запытаць у спартыўных асацыяцый Эстоніі і Літвы: можа пара пасталець і даказваць перавагу ў спорце на спартыўных арэнах, а не ў палітычных дэмаршах?

Надзея СІГАЙ.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о