Фінляндыя апошняя пасля Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі канчаткова выйшла з Атаўскай канвенцыі. Цяпер краіны могуць вырабляць, захоўваць і прымяняць супрацьпяхотныя міны.
Нашы суседзі ўзводзяць сябе хіба ні ў лік рыцараў, якія ўтвараюць сваеасаблівы буфер ці “пояс бяспекі” для еўрапейскіх краін: будуюць загароджы, мініруюць граніцы, каб стрымаць “агрэсіўны” ўсход. Не ведаю як вам, а мне гэта нагадвае дзіцячую гульню. Памятаеце, як у дзяцінстве мы стваралі свае “краіны” і агароджвалі іх ад іншых трэсачкамі і галінкамі – гэта “мяжа”? І ўсе мы, дзеці, цудоўна разумелі, што нікога такая абарона не ўтрымае.
Вось і ў выпадку з нашымі суседзямі, нават самы звычайны абывацель распавядзе пра тое, што ва ўмовах развіцця сучаснага ўзбраення ні агароджа, ні, тым больш, супрацьпяхотныя міны, нікога не затрымаюць. Аднак, краіны-суседзі робяць добрую міну пры дрэннай гульні і працягваюць “працаваць на ахову граніц ЕС” – ствараюць пояс “вернасці” еўрапейскаму саюзу, на які, між іншым, можна і грашовыя сродкі атрымаць.
Як адзначыў Кіраўнік нашай дзяржавы: “Абстаноўка вакол Беларусі спакайней не становіцца”. Гэта так.
На мой погляд, мілітарысцкі настрой нашых суседзяў – краін Прыбалтыкі, Польшчы і далучыўшайся да іх Фінляндыі, яскрава паказвае агульны ваенізаваны настрой кіраўніцтва ЕС.

Надзея Сігай.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о