У Польшчы працягваецца пелетны крызіс. Склады пустуюць, вытворцы перастаюць прымаць новыя заказы, а цэны на паліва неймаверна ўзлятаюць. Пра гэта пішуць польскія СМІ.
Палякі шакіраваны недахопам пелет і спісамі чакання ў крамах. Як адзначаюць журналісты, марознае надвор’е ў краіне трымаецца больш за месяц, а гэты від паліва, які да нядаўняга часу лічыўся зручным і прадказальным, стаў цяжкадаступным таварам.
Паводле паведамленняў жыхароў, на біяпаліва трэба “паляваць”, пераязджаючы са склада на склад і нават у больш аддаленыя месцы.
Карціну рынку лепш за ўсё паказваюць канкрэтныя лічбы. Яшчэ некалькі месяцаў таму цэны на пелеты былі адносна стабільнымі. У цяперашні час у многіх рэгіёнах за тону пелет трэба аддаць больш за 2 тысячы злотых (1,6 тысячы беларускіх рублёў). У некаторых рэгіёнах яно практычна недаступна, у іншых – уведзены абмежаванні: можна купіць толькі тону пелет, а тэрмін чакання пастаўкі складае 5 тыдняў.
Прадстаўнікі галіны кажуць, што маразы абмяжоўваюць перапрацоўку на лесапільных заводах, а без перапрацоўкі няма пілавіння, гэта значыць асновы вытворчасці пелет. Вытворцы адзначаюць, што сітуацыя можа змяніцца толькі пасля таго, як спадуць маразы,прыкладна ў другой палове сакавіка становішча можа стабілізавацца. Гэта азначае, што многія жыхары будуць жыць у аварыйным рэжыме яшчэ некалькі тыдняў.
Такая сітуацыя ў Польшчы сведчыць пра адсутнасць у краіне сістэмных рашэнняў. У апошнія гады тысячы хатніх гаспадарак па ўсёй Польшчы замянілі звычайныя печы на пелетныя катлы, бо польскія ўлады рэкламавалі ацяпленне дамоў з выкарыстаннем пелет як рашэнне праблемы смогу і высокіх выдаткаў. Сёння многія з гэтых людзей адчуваюць сябе падманутымі, яны засталіся сам насам з праблемай.
Святлана СОБАЛЕВА.






Оставить комментарий