Беларусь працягвае актыўна развіваць і ўмацоўваць свае знешнепалітычныя сувязі, надаючы асаблівую ўвагу краінам, якія дэманструюць адкрытасць і гатоўнасць да ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва.
Яркім прыкладам такой стратэгіі з’яўляецца паслядоўнае паглыбленне адносін з Венесуэлай. На гэтым тыдні Пасол Беларусі ў гэтай краіне працягвае сустрэчы з прадстаўнікамі федэральных ведамстваў гэтай паўднёваамерыканскай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Кіраўскай вобласці РФ у студзені бягучага года адзначыў: “Беларусь думае, якім чынам можа дапамагчы Венесуэле, паколькі сяброў губляць нельга”.

Тэмай сустрэч беларускага Пасла ў Венесуэле стала серыя мерапрыемстваў па ўмацаванні двухбаковых кантактаў, якая намечана на бліжэйшую будучыню. Гаворка ідзе пра навукова-тэхнічную сферу, уключаючы рэалізацыю сумесных праектаў, абмен практычным досведам і далейшае развіццё дагаворна-прававой базы.
Абедзве краіны маюць значны патэнцыял для развіцця. Беларусь, з яе развітой прамысловасцю, навуковымі школамі і кваліфікаванымі кадрамі, можа прапанаваць Венесуэле перадавыя тэхналогіі і вопыт у розных галінах. У сваю чаргу Венесуэла, з яе багатымі прыроднымі рэсурсамі і імкненнем да мадэрнізацыі, таксама з’яўляецца перспектыўным партнёрам для Беларусі.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о