Польшча, а калі быць дакладным, яе палітычнае кіраўніцтва, усебакова падтрымлівае Украіну. Гэта прапагандуецца ў тым ліку і як узмацненне ўсходне-еўрапейскага фланга НАТА (на што, зразумела, грошы датуюць).
Але, як кажуць, “дапамагай, але пра свой інтарэс дбай”. Відавочна, гэту мудрасць польскія палітыкі да ўвагі не бяруць.
Так, бюджэт нашай суседкі значна “палягчэў” з-за прадастаўлення бясплатных медыцынскіх, сацыяльных паслуг, пражывання і харчавання за кошт дзяржавы ўкраінскім бежанцам. Палічыўшы выдаткі за гады, “яснавяльможныя спадары” схапіліся за галовы і давай гэтыя праграмы згортваць – дарагавата!
А між тым, сельскагаспадарчыя прадукты з Украіны па-ранейшаму працягваюць паступаць на польскі рынак, ставячы практычна на коленцы мясцовых сельгасвытворцаў.
Польскія аграрыі аказаліся паміж двух агнёў. З аднаго боку – павышэнне кошту энерганосбітаў і павялічэнне сабекошту прадукцыі. З другога – танныя ўкраінскія харчовыя тавары, якія ствараюць канкурэнцыю.
Менавіта таму на польска-ўкраінскай мяжы зноў шумна – польскія фермеры ў чарговы раз праводзяць акцыю пратэсту супраць імпарту сельгапрадукцыі без квот з Украіны. Ці пачуе іх кіраўніцтва краіны – пакажа будучыня.
Але я мяркую, што “распранаць” свайго вытворцу ва ўгоду замежным – неабгрунтаванае рашэнне, яснавельможныя спадары! Яно не толькі падрывае эканоміку краіны, але і даверу з боку насельніцтва Польшчы вам не прыбаўляе.
Надзея СІГАЙ.






Оставить комментарий