ПОГЛЯД: аграрны патэнцыял Беларусі і Казахстана

0
506

Нядаўна ў сталіцы Казахстана адбылася знакавая падзея – Першы беларуска-казахстанскі аграрны форум. Мера-прыемства адкрыла новы, перспектыўны этап узаемадзеяння паміж дзвюма краінамі ў аграпрамысловай сферы.

Форум сабраў больш за сто прадстаўнікоў з Беларусі і Казахстана. Сярод удзельнікаў –кіраўнікі профільных міністэрстваў, вядучыя аграрныя кампаніі, навукова-даследчыя ўстановы і прадстаўнікі дзелавых колаў. У рамках мерапрыемства прайшлі тэматычныя панэльныя сесіі, якія дазволілі глыбока закрануць актуальныя пытанні галіны. Асаблівую цікавасць выклікалі прэзентацыі перадавых распрацовак у галіне агратэхнікі, раслінаводства, жывёлагадоўлі і біятэхналогій. Казахскія і беларускія аграрыі атрымалі магчымасць пазнаёміцца з дасягненнямі адзін аднаго, вызначыць патэнцыйныя кропкі росту і магчымасці для супрацоўніцтва. Было адзначана: абедзве краіны дасягнулі значных поспехаў у развіцці сваіх аграрных сектараў, і прыйшоў час прадставіць гэтыя магчымасці на міжнародным узроўні.

Вынікі форуму аказаліся надзвычай плённымі. Былі заключаны кантракты на агульную суму больш за дзевяноста мільёнаў долараў. Гэта сведчыць пра высокую ступень даверу і гатоўнасць да рэальнага эканамічнага супрацоўніцтва паміж беларускімі і казахстанскімі кампаніямі.

З пункту гледжання Беларусі, падобныя ініцыятывы маюць асаблівае значэнне. Палітыка нашай дзяржавы накіравана на сыход ад імпартнай залежнасці і павелічэнне ўласнай вытворчасці сельскагаспадарчых тавараў. У гэтым кантэксце супрацоўніцтва з Казахстанам адкрывае шырокія перспектывы. Разам Беларусь і Казахстан могуць рухацца наперад, умацоўваючы сваю харчовую бяспеку і пашыраючы экспартны патэнцыял.

Святлана СОБАЛЕВА.

Оставить комментарий

avatar
  Подписаться  
Уведомление о