На вуліцы Вароўскага, каля дома №2 райцэнтра, ёсць дзіцячая пляцоўка. І ўсё, на першы погляд, добра, але не зусім.
Вакол пляцоўкі стаіць невысокая драўляная агароджа. Спачатку падалося, што была яна пабудавана для прыгажосці. Падумалася, што лепей прыбраць бы гэткую “прыгажосць”. Але, разгледзяўшыся, зразумела, што справа зусім не ў гэтым.
Хутчэй за ўсё прызначэнне гэтага плоту – засцерагчы маленькіх жыхароў ад таго, каб яны нечакана не выбягалі пад колы транспартных сродкаў. Атрымліваецца, што бяспечная агароджа зусім не бяспечная, а падобна на шчарбаты рот: частка пралётаў зусім адсутнічае, прычым з таго боку, з якога і пад’язджае транспарт, а з іншага планкі плоту часткова пашко-джаны. Ніякай бяспекі для нашых малых дзетак.
Можа прыйшоў час звярнуць увагу на невялікую агароджу, якая павінна выконваць важную функцыю – несці бяспеку, тым больш што і матэрыялаў для гэтага патрэбна не шмат.
Т.Міхалава,
фота аўтара.






Оставить комментарий