Сёння ў вялікай зале райвыканкама прайшла ІХ справаздачна-выбарчая канферэнцыя Петрыкаўскай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў.
Удзел у канферэнцыі прынялі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Святлана Сянько і старшыня раённага Савета дэпутатаў Віталій Пілер.
Старшыня Уладзімір Жукавец выступіў са справаздачай аб дзейнасці райарганізацыі. Былі згаданы ўсе добрыя і слаўныя справы, якія за апошнюю пяцігодку рэалізаваны ветэранскай арганізацыяй раёна. У абмеркаванні даклада прынялі ўдзел Леанід Алехнік, Мікалай Жукоўскі, Ганна Міцкевіч і Зоя Быхоўская.
Работа Петрыкаўскага раённага савета ветэранаў прызнана здавальняючай.
Адкрытым галасаваннем старшынёй раённага савета ветэранаў абраны Уладзімір Максімавіч Жукавец.






Оставить комментарий