У Гомелі адбылася XVII канферэнцыя Гомельскай абласной арганізацыі ТВВОД, у час якой былі падведзены вынікі працы за 2024 год і спланаваны задачы на 2025 год. Сярод узнагароджаных – петрыкаўскія выратавальнікі.
Прыемным стаў пачатак года для работнікаў раённай выратавальнай станцыі.
Па выніках 2024 года адзначана станоўчая работа арганізацыі па правядзенні масава-прафілактычнай работы па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах.
За высокія дасягненні, добрасумленную працу, а таксама актыўную работу па ахове жыцця людзей на водах, лепшыя раённыя арганізацыі і калектывы выратавальных станцый, а таксама лепшыя работнікі былі ўзнагароджаны дыпломамі і граматамі Гомельскага абласнога савета ТВВОД.
У намінацыі “Лепшая раённая арганізацыя ТВВОД з колькасцю насельніцтва менш за 60 тысяч чалавек” вось ужо другі год запар дыпломам ІІ ступені ўзнагароджваюцца петрыкаўскія выратавальнікі.
Як пазначыў начальнік выратавальнай станцыі Алег Паўлючок станцыі ацэньваліся па некалькіх крытэрыях, уключаючы аператыўнасць рэагавання, узровень падрыхтоўкі выратавальнікаў, масава-прафілактычная работа па папярэджанні няшчасных выпадкаў на водах.
Гэтыя дасягненні сведчаць аб высокім прафесіяналізме і зладжанай рабоце нашых землякоў, якія ўнеслі значны ўклад у вырашэнне задач аховы жыцця людзей на водах раёна. Іх дзейнасць не толькі садзейнічае выратаванню жыццяў, але і ўмацоўвае ўпэўненасць землякоў у бяспецы на вадаёмах раёна.
Віншуем супрацоўнікаў Петрыкаўскай выратавальнай станцыі з заслужанымі дасягненнямі і жадаем новых поспехаў у арганізацыі бяспекі людзей на вадзе.
Марыя ТАМКО, фота аўтара.
Оставить комментарий