Калі ў любога дзіцяці спытаць, якая ў яго любімая пара года, у большасці выпадкаў адказ будзе – лета. Але канікулы ўжо падыходзяць да свайго завяршэння і надыходзіць падрыхтоўкі да новага навучальнага года. З 1 ліпеня бягучага года ў краіне праходзіць рэспубліканская акцыя “Збяром дзяцей у школу”. Увага дзяржавы, грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў, неабыякавых людзей накіравана на аказанне падтрымкі ў падрыхтоўцы да школы дзяцей са шматдзетных, малазабяспечаных, прыёмных сем’яў, сем’яў, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, цяжкай жыццёвай сітуацыі, дзецям-сіротам. Супрацоўнікі рэдакцыі “Петрыкаўскія навіны” далучыліся да акцыі і наведалі Мікалая Рабчанка з аграгарадка Курыцічы. Мікалай з чатырох гадоў пражыве ў прыёмнай сям’і. Прыёмны радзіцель Марына Рушалюк прызнаецца: слова “прыёмны” толькі значыцца ў дакументах. Коля для яе, старэйшых сына і дачкі – родны чалавек. Марына Аляксандраўна так і кажа: “Гэта самы малодшы з маіх дзяцей”. Падчас сустрэчы карэспандэнт “ПН” перадаў дзесяцікласніку ад калектыва раённага выдання школьныя прыналежнасці. І хоць са слоў юнага героя ў яго ёсць усё неабходнае – дадатковыя канцылярскія прыналежнасці школьніку не перашкодзяць. Мікалай дадаткова займаецца па некаторых прадметах. З’яўляецца дыпламантам трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Геаграфія”. Ен гордасць школы, Петрыкаўшчыны. Так трымаць, Мікалай! А “Петрыкаўскія навіны” заўсёды побач!
Оставить комментарий