Петрыкаўшчына прыняла ўдзел «У адзіным забегу пад сцягам краіны», прысвечаным Дзяржаўнаму сцягу, Дзяржаўнаму гербу і Дзяржаўнаму гімну.
12 мая Петрыкаўшчына прыняла ўдзел “У адзіным забегу пад сцягам краіны”, прысвечаным Дзяржаўнаму сцягу, Дзяржаўнаму гербу і Дзяржаўнаму гімну.
Нагадаем, што ў такім “тры-адзіным” фармаце беларусы святкуюць свята другі год запар. Адпаведны ўказ Прэзідэнта быў падпісаны 12 красавіка, гэты дакумент зацвердзіў новую назву свята, якая дае магчымасць аддаць даніну павагі ўсім тром дзяржаўным сімвалам краіны. Але не толькі гэта аб’ядноўвае іх: усе тры сімвалы прыняты на аснове ўсенароднага абмеркавання.
Дзеючы Дзяржаўны флаг Беларусі прыняты па выніках першага за гады незалежнасці ў гісторыі нашай краіны рэферэндуму, які праходзіў 14 мая 1995 года. Адным з чатырох блокаў, вынесеных на грамадскае абмеркаванне, было пытанне аб змене дзяржаўнай сімволікі. У апублікаваным па выніках плебісцыту Цэнтрвыбаркамам афіцыйным паведамленні было сказана, што за ўстанаўленне новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба выказаліся 75,1 % грамадзян, якія ўдзельнічалі ў рэферэндуме.
На гарадской плошчы Петрыкава прайшло спартыўнае мерапрыемства “У адзіным забегу пад сцягам краіны”.
У прывітальным слове намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Дзягцяр павіншаваў удзельнікаў забегу са святам Дзяржаўнага сцягу, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна нашай краіны, пажадаў здароўя, пазітыўнага настрою.
Затым гонар узняць сцяг Беларусі і Петрыкаўшчыны выпаў ветэрану спорту Аляксею Каюкале і вучню сярэдняй школы № 2, пераможцу шматлікіх спаборніцтваў па таэквандо Андрэю Корбуту.
Свята здаровага ладу жыцця наведалі патрыёты з усіх арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў горада. Частка з іх удзельнічала ў саставе каманд, іншыя прыйшлі цэлымі сем’ямі, а хтосьці – у індывідуальным парадку.
Забег – гэта дэманстрацыя не толькі і не столькі фізічных магчымасцяў, колькі сілы духу і пераадолення сябе.
Як адзначылі самі ўдзельнікі мерапрыемства, забег – гэта магчымасць не толькі ўзняць сабе настрой, але і ўмацаваць здароўе, пабыць у выдатнай кампаніі такіх жа аматараў спорту.
Галоўны санітарны ўрач раёна Сяргей Талецкі пазначыў: “Забег – важны ідэйны складальнік.
Гэта адзіны забег пад адзіным сцягам нашай краіны. І ўсе, хто сабраліся тут разам, упэўнены, жадаюць працвітання і поспехаў нашай роднай Беларусі. Асабліва прыемна, што калектыў нашай установы сабраўся ў такім вялікім саставе. Мы падаем прыклад адзін аднаму, а яшчэ нашым дзецям. Мы падтрымліваем нашу краіну, шануем усё, што створана намаганнямі беларускага народа. І такія моманты як забег гуртуюць нас яшчэ больш”.
Скончыўся забег шматлікімі віншаваннямі, фатаграфаваннем з дзяржаўным сцягам нашай прыгожай незалежнай і квітнеючай Беларусі.
Наталля ПЕТРУШЭНКА.
Фота аўтара.
Оставить комментарий